TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.26K subscribers
Post #3028 328

Forwarded from Салідарнасць – главные новости Беларуси

Памёр Генадзь Шэпелеў. Яго называлі вартавым Крапівеньскага поля

Памёр аршанскі актывіст Генадзь Шэпелеў, яму было 70. Як паведамілі ягоныя сябры, у пачатку верасня ў Генадзя пачаліся праблемы з ціскам, ён трапіў у шпіталь. Праз колькі дзён ягоны стан пагоршыўся, ад 8 верасня Шэпелеў быў у коме.

У гэтым ёсць трагічны сімвалізм, бо Генадзь Шэпелеў многія гады даглядаў за Крапівеньскім полем, дзе 8 верасня 1514 года адбылася легендарная Аршанская бітва. Менавіта ён ладзіў там бардаўскі фэст, прысвечаны гістарычнай падзеі.

Развітацца з Генадзем Шэпелевым можна будзе ў суботу, 12 верасня, з 13:00 па 14.00, па адрасе: Ворша, вул. Астроўскага 18А, рытуальная зала.



Колькі год таму «Салідарнасць» запісала са спадаром Генадзем гутарку на тым самым полі. Кампанію нам тады склаў мастак Алесь Пушкін. Прапануем архіўную публікацыю вашай увазе.

Чытайце на сайце

Без VPN
  • 😢 25
  • ❤ 3
  • 💔 2
  • 🕊 1
More from @beliph
  1. Oct 5, 2026📌 4 кастрычніка ў Студзіводах адбылося святкаванне 40-гадовага юбілею Музея малой радзімы…
  2. Oct 4, 2026🏰 Заручаўскую браму ў Віцебску хочуць аднавіць — з рэстаранам і падземнымі памяшканнямі Я…
  3. Oct 4, 2026🌱 Іронія гістарычных дат у Гродне: 4 кастрычніка ў горадзе адкрылі два зусім розныя помні…
  4. Oct 4, 2026Post #3209
  5. Oct 4, 2026Незалежны лічбавы архіў вернакулярнай фатаграфіі VEHA пачынае працу над другім томам кнігі…
  6. Oct 3, 2026Яшчэ адна навінка ў Калінкавічах да Дажынак — фэйкавая «Кацюша» Макет стварылі на базе пас…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →