TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.26K subscribers
Post #3019 397
Мінскі Нюрнберг: 140 тысяч менчукоў на пакаранні нацысцкіх злачынцаў

Чарговы выпуск «Загляне Сонца» прысвечаны Мінскаму судоваму працэсу 1946 года над нацысцкімі вайскоўцамі і іх саўдзельнікамі, датычнымі да масавых забойстваў на тэрыторыі Беларусі.

У выпуску — сведчанні пра злачынствы ў Трасцянцы, Азарычах і іншых месцах, выкарыстанне мірных жыхароў як «жывога шчыта» пад Магілёвам і паказанні падсудных, якія прызнаваліся ў забойствах дзяцей.

14 асуджаных да смерці павесілі публічна на Мінскім іпадроме. За пакараннем назіралі, паводле савецкіх звестак, каля 140 тысяч чалавек. Асобна аўтары распавядаюць, чаму была абраная менавіта шыбеніца і як адзін з удзельнікаў знішчэння Хатыні здолеў пасля вайны яшчэ дзесяцігоддзі жыць пад выглядам ветэрана.

▶️ Глядзець выпуск: https://youtu.be/Ooacoz9X9Uk
YouTube 140 тысяч менчукоў назіралі за павешаннем 14 нацыстаў: гэта было 80 год таму | Мінскі Нюрнберг-1946 Мінскі Нюрнберг: 140 тысяч менчукоў на пакаранні нацысцкіх злачынцаў Як у разбураным Мінску судзілі нацыстаў, якія ўдзельнічалі ў масавых забойствах беларусаў? Што адбывалася ў канцлагерах у Азарычах, Трасцянцы і іншых? Як немцы рабілі жывы шчыт пад Магілёвам…
  • 👍 4
  • ❤ 3
  • 🤔 1
  • 🥱 1
  • 🥴 1
More from @beliph
  1. Oct 5, 2026Ужо сёння Мікола Волкаў раскажа пра «Украіну» ў Вялікім Княстве Літоўскім У межах рубрыкі…
  2. Oct 5, 2026📌 4 кастрычніка ў Студзіводах адбылося святкаванне 40-гадовага юбілею Музея малой радзімы…
  3. Oct 4, 2026🏰 Заручаўскую браму ў Віцебску хочуць аднавіць — з рэстаранам і падземнымі памяшканнямі Я…
  4. Oct 4, 2026🌱 Іронія гістарычных дат у Гродне: 4 кастрычніка ў горадзе адкрылі два зусім розныя помні…
  5. Oct 4, 2026Post #3209
  6. Oct 4, 2026Незалежны лічбавы архіў вернакулярнай фатаграфіі VEHA пачынае працу над другім томам кнігі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →