«Бяспечны канон» і забыты Майсей Сяднёў
Да Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах з’явіўся мурал з выявамі трох пісьменнікаў, звязаных з Магілёўшчынай, — Аркадзя Куляшова, Івана Чыгрынава і Алеся Пісьмянкова.
Падзею для Беларускага Радыё Рацыя пракаментаваў сакратар Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў Ціхан Чарнякевіч станоўча ацэньвае сам факт з’яўлення мурала: магчыма, ён падштурхне кагосьці зацікавіцца гэтымі аўтарамі і ўзяць у рукі іх кнігі. Але адначасова звяртае ўвагу на межы такога «бяспечнага канону».
З Касцюковіцкага раёна паходзіць і Майсей Сяднёў — паэт, які прайшоў сталінскія лагеры, падчас вайны апынуўся на Захадзе і стаў адной з прыкметных постацяў беларускай эміграцыйнай літаратуры. Аднак у афіцыйных культурных мерапрыемствах на радзіме яго імя амаль не гучыць.
Чарнякевіч таксама нагадвае, што святочныя муралы не вырашаюць больш сістэмнай праблемы — скарачэння літаратурнай і кніжнай інфраструктуры ў Беларусі.
Post #3018
331

- ❤ 8
- 👍 3
- 🤷♂ 1
- 💯 1
- 💔 1