TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.26K subscribers
Post #3015 370
Пасля таталітарызму: музей, памяць і беларуская перспектыва

8–9 кастрычніка 2026 г. у Варшаве Музей Вольнай Беларусі правядзе міжнародную навукова-практычную канферэнцыю пра музейныя практыкі працы з цяжкай гістарычнай спадчынай.

Як музеі працуюць з памяццю пра рэпрэсіі, дзяржаўны гвалт і супраціў? Як змяняюцца музейныя наратывы пасля палітычных пераломаў? Які досвед Польшчы, краін Балтыі, Украіны, Германіі і іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы можа быць карысны для Беларусі?

Да ўдзелу запрашаюцца музейшчыкі, гісторыкі, даследчыкі памяці, культуролагі, архівісты, куратары і іншыя спецыялісты.

📍 Варшава, Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11/1
📅 8–9 кастрычніка
🌐 Мовы: беларуская, польская, англійская
📝 Дэдлайн: 27 верасня

Заяўкі запаўняйце тут, альбо дасылайце на: freebelarusmuseum@gmail.com
Арганізатары могуць пакрыць праезд і пражыванне абмежаванай колькасці ўдзельнікаў.
  • 👍 13
  • 👏 1
  • 🙏 1
More from @beliph
  1. Oct 5, 2026Пяць метраў асманскай вязі. У Варшаве паказалі ўнікальны мірны трактат, за які сваім жыццё…
  2. Oct 5, 2026Ужо сёння Мікола Волкаў раскажа пра «Украіну» ў Вялікім Княстве Літоўскім У межах рубрыкі…
  3. Oct 5, 2026📌 4 кастрычніка ў Студзіводах адбылося святкаванне 40-гадовага юбілею Музея малой радзімы…
  4. Oct 4, 2026🏰 Заручаўскую браму ў Віцебску хочуць аднавіць — з рэстаранам і падземнымі памяшканнямі Я…
  5. Oct 4, 2026🌱 Іронія гістарычных дат у Гродне: 4 кастрычніка ў горадзе адкрылі два зусім розныя помні…
  6. Oct 4, 2026Post #3209
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →