TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #2888 300

Forwarded from Годная гісторыя

Што калі сямейная памяць не супадае з падручнікам па гісторыі?

Вось, напрыклад, калектывізацыя: у падручніку расказваюць як цудоўна сталі жыць сяляне. А дзядуля ўзгадвае, як у сям’і адабралі карову, каня і палову зямлі. І ім пашанцавала – суседзяў, напрыклад, пасля такога рабавання яшчэ і ў Сібір саслалі.

Ці партызаны часоў Другой сусветнай: падручнік паказвае іх як добрых ваяроў за ўсё добрае, якія абаранялі жыхароў вёсак ад нападу нацыстаў. А бабуля ажно ўздрыгвае: бо прыходзілі ўначы, адбіралі ўсю ежу і нават насенне, маглі і застрэліць за «супраціў». А пасля яшчэ і нацысты маглі прыйсці пакараць за «добраахвотную дапамогу» партызанам. Ну, а партызаны што – яны пасля адпомсцяць за спаленую вёску. Толькі сялянам ад гэтага не лягчэй.

Нават гісторыя пасляваеннай Беларусі ў афіцыйным наратыве – гэта аднаўленне краіны. А ў сямейнай памяці гэта дзядуля, які вярнуўся з фронту без брата, бабуля, якая ўсё жыццё захоўвала страх перад дзяржавай, або сваяк, пра якога дома доўга баяліся гаварыць, бо ён трапіў у палон і атрымаў 25 гадоў лагераў як «здраднік».

Менавіта таму сямейныя гісторыі важныя. Яны не заўсёды ідэальна дакладныя – памяць таксама можа памыляцца. Але яны прымушаюць задаваць пытанні да вялікіх і прыгожых гістарычных формул пра «калектывізацыю» ці «індустрыялізацыю», «вызваленне» ці «інтэрнацыянальны доўг». За кожным такім словам былі канкрэтныя людзі.

І часам, каб зразумець сапраўдную гісторыю Беларусі, дастаткова спытаць у свайго дзеда: «А як гэта было ў нашай сямʼі?»

💫 Наш Patreon
💫
Наш Buymeacoffee
  • ❤ 12
  • 👏 3
  • 👍 2
More from @beliph
  1. Oct 13, 2026✍️ Мікалай Шчакаціхін. Чалавек, які адкрываў Беларусь для саміх беларусаў У гісторыі белар…
  2. Oct 13, 2026У Вільні абмяркуюць кнігу пра дзяцей ахвяр сталінскіх дэпартацый 16 кастрычніка ў Вільні ў…
  3. Oct 12, 2026У Свята-Елісавецінскім манастыры ў Мінску ўслаўлялі Суворава 4 кастрычніка ў мінскім Свята…
  4. Oct 12, 2026Беларусь праз 14 гадоў вярнулася ў міжнародны конкурс «Вікі любіць славутасці». Чакаюць лю…
  5. Oct 12, 202635 гадоў таму адбыўся Устаноўчы з’езд Беларускага згуртавання вайскоўцаў 12–13 кастрычніка…
  6. Oct 12, 2026«Камуніст — забойца!». Як 12 кастрычніка 1967 году случакі спалілі будынак народнага суду…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →