TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.27K subscribers
Post #2886 322

Forwarded from BGmedia: новости — 2026

🚩 20 жніўня 1742 года у маёнтку Грушаўка (сёння 🏯 Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці) нарадзіўся патрыёт сваёй Радзімы Тадэвуш Рэйтан.

Праславілі Тадэвуша яго ўчынак і паводзіны як дэпутата на Сойме Рэчы Паспалітай ад Новагародскага ваяводства ВКЛ у 1773 годзе.

На адным з паседжанняў Рэйтан, дамагаючыся ад паслоў рашэння не галасаваць за маршалка прарасійскай канфедэрацыі і не выпускаючы іх з залы паседжанняў, лёг крыжам перад выхадам і закрычаў:
«Тапчыце мяне, не тапчыце дзяржаву!»


На жаль, кароль Станіслаў Аўгуст пад пагрозай расійскага пасла ўвесці войскі ў Варшаву і дашчэнту разбіць горад і яго наваколле, быў вымушаны, як і большасць паслоў, далучыцца да расейскай канфедэрацыі.

У далейшай працы сойма Рэйтан не прымаў удзелу.

Апошнія гады свайго жыцця правёў у радавым маёнтку Грушаўцы пад Ляхавічамі, дзе памёр у 1780 годзе. Быў пахаваны ў ляхавіцкім касцёле.

У 1930 годзе польская камісія шукала месца спачынку Рэйтана, але магіла патрыёта да гэтага часу не знойдзеная.
  • ❤ 17
  • 👍 2
  • 👏 1
More from @beliph
  1. Oct 13, 2026У Вільні абмяркуюць кнігу пра дзяцей ахвяр сталінскіх дэпартацый 16 кастрычніка ў Вільні ў…
  2. Oct 12, 2026У Свята-Елісавецінскім манастыры ў Мінску ўслаўлялі Суворава 4 кастрычніка ў мінскім Свята…
  3. Oct 12, 2026Беларусь праз 14 гадоў вярнулася ў міжнародны конкурс «Вікі любіць славутасці». Чакаюць лю…
  4. Oct 12, 202635 гадоў таму адбыўся Устаноўчы з’езд Беларускага згуртавання вайскоўцаў 12–13 кастрычніка…
  5. Oct 12, 2026«Камуніст — забойца!». Як 12 кастрычніка 1967 году случакі спалілі будынак народнага суду…
  6. Oct 11, 2026Пампеі знішчыла не лава. Сем міфаў пра знакамітую катастрофу Амаль дзве тысячы гадоў таму…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →