У Белавежскай пушчы знайшлі ўнікальны мох, якога не бачылі 100 гадоў
Супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Аляксей Астрэлін знайшоў антытрыхію павіслую (Antitrichia curtipendula) – гэты від лічыўся зніклым, паведамляе Нацыянальны парк «Белавежская пушча».
У навуковых архівах захаваліся толькі дзве згадкі пра гэты від моху: даследаванне Блонскага, Эйсманда і Дрымера 1888 года, а таксама праца Флейшэра 1919 года. Пасля антытрыхію павіслую ў рэгіёне больш не фіксавалі. Для тэрыторыі сучаснай Беларусі гэта фактычна першая пацверджаная рэгістрацыя віду ў гісторыі.
Асаблівую навуковую цікавасць мае тое, што мох пасяліўся на паваленым ствале дуба, які ўпаў не менш за 20 гадоў таму. Глыбокая стадыя раскладання стварыла спецыфічныя фізіка-хімічныя ўмовы для існавання вельмі патрабавальнага віду. Знаходка дэманструе важную ролю мёртвай драўніны ў захаванні біяразнастайнасці.
Post #1694
368

- ❤ 24
- 👍 11
- 🔥 7
- 👏 1