Як ацэньвалі стаўленне беларускіх сялян да грошай 150 гадоў таму
Валер Шышанаў піша ў свежым нумары «Банкаўскага весніка»: у 1870 г. пры планіроўцы чыгуначнай станцыі каля в. Жодзіна Барысаўскага павета рабочыя знайшлі і разабралі скарб залатых і сярэбраных манет (частка была датавана 1626 г.).
Праз тры тыдні ў «Віленскім весніку» выйшаў артыкул публіцыста Міхаіла Радзевіча. Ён адзначыў, што пасля адмены прыгоннага права сяляне сталі багацець і ў правінцыі ўзнікла меркаванне, што «сёння грошы толькі і ёсць, што ў мужыкоў». Але распарадзіцца сродкамі было для іх праблемай.
«Дзе беларус захоўвае грошы? Звычайна ў бутэльцы, заткнутай дзе-небудзь у куце хаты, у збожжавым хлебе, у свірне, у кавалках палатна, у саламяным даху. Дзе ж яму іх захоўваць? Ці не ў сельскім банку, ці ашчаднай якой-небудзь мясцовай касе, пра якія ў нас яшчэ і паміну няма?» У выніку грошы без дакументаў аддаваліся ў пазыку габрэям ці «у зямлю». Пры раптоўнай смерці гаспадара сям'я заставалася ні з чым, а ў зямлі з'яўляўся новы скарб.
Post #1693
382

- 😢 15
- 👍 4
- 😁 2
- ❤ 1
- 🤡 1