Як змяніўся Віцебск пры НЭПе
Уладзіслаў Кавярсун піша ў «Весніку Полацкага дзяржуніверсітэта» пра стан Віцебска на 1921 г.: з аднаго боку, падчас Першай сусветнай вайны горад быў прыфрантавым. З іншага, нават пры дэфіцыце харчавання дапамагаў галадаючым Паволжа (да восені 1922 г. Віцебск узяў на ўтрыманне 578 эвакуяваных дзяцей).
Аднак з кастрычніка 1921 г. па красавік 1922 г. прамысловая вытворчасць скарацілася напалову ў параўнанні з 1914 г. Што ж дала Новая эканамічная палітыка з ільготным падаткаабкладаннем? Віцебск узбагаціўся саматужнай вытворчасцю, былі вырашаны праблемы з голадам і дэфіцытам тавараў першай неабходнасці. Змянілася да лепшага сацыяльная сфера: так, у другой палове 1920-х гг. у Віцебску ўжо дзейнічалі дзіцячая бальніца, яслі і жаночая кансультацыя.
У 1927 г. рост узведзеных пабудоў у параўнанні з 1926 г. склаў 250%. Далейшаму развіццю перашкодзіла згортванне НЭПа. Калі на пачатак 1927 г. у Віцебску налічвалася 971 прыватнае прадпрыемства, то на пачатак 1928 г. – 611 (-37%).
Post #1688
726

- 👍 16
- 😭 5
- 🔥 4
- ❤ 2
- 🤡 2