TGViewer
De facto. Беларуская навука De facto. Беларуская навука @belarusscience · 1.58K subscribers
Post #1690 451
Чым адрозніваюцца мадэлі памяці пра вайну ў Беларусі і Кітаі

Пра гэта Кан Нань (БДУ) піша ў расійскім часопісе «Весці Комі навуковага цэнтра УрА РАН». Аўтар даследаваў, як у матэрыяльнай культуры — музеях, мемарыялах — прадстаўлена памяць пра Другую сусветную вайну. І ў Беларусі, і ў Кітаі акцэнтуюць ахвяры і пакуты, супраціўленне і гераізм, а таксама неабходнасць захавання міру. Разам з тым мадэлі памяці істотна адрозніваюцца.

У Беларусі памяць пра Вялікую Айчынную шмат у чым звязваецца з савецкай гісторыяй, салідарнасцю савецкіх рэспублік. У Кітаі памяць пра вайну супраць Японіі звязваецца з нацыянальным супрацівам, незалежнасцю і адраджэннем краіны, а таксама з роляй Камуністычнай партыі Кітая.

Даследаванне характарызуе беларускую мадэль як больш лінейную, з акцэнтам на калектыўныя ахвяры і перамогу. Кітайская мадэль апісана як больш шматмерная: яна падкрэслівае гістарычнае значэнне перамогі для нацыянальнай незалежнасці і адраджэння. На здымку – уваход у мемарыял памяці ахвяр Нанкінскай разні.
  • 🤔 10
  • 👍 9
  • 🤡 4
  • 🤪 1
More from @belarusscience
  1. Sep 22, 2026Касмічны тэлескоп «Раман» дапаможа даследаваць цёмную энергію і экзапланеты Некалькі тыдня…
  2. Sep 19, 2026Костку маладога маманта знайшлі ў Мікашэвічах – навукоўцы даведаліся пра знаходку праз 30…
  3. Sep 18, 2026Як змяніўся Віцебск пры НЭПе Уладзіслаў Кавярсун піша ў «Весніку Полацкага дзяржуніверсітэ…
  4. Sep 16, 2026Выйшаў зборнік «Расонскі край: гісторыя, культура, людзі» У серыі «Беларусь праз прызму рэ…
  5. Sep 15, 2026У беларускай частцы Чарнобыльскай зоны даследавалі ваўкоў і янотападобных сабак Міжнародна…
  6. Sep 14, 2026Як з-за амбіцый Івана Грознага змянілі вобраз Войшалка Vytas Jankauskas піша ў апошнім нум…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →