Рассакрэчаныя матэрыялы: у 1930-х узровень пісьменнасці сярод беларусаў быў ніжэйшы, чым сярод габрэяў, рускіх і ўкраінцаў
Міхаіл Старавойтаў у зборніку «Беларусь у гістарычнай рэтраспектыве XIX–XXI стагоддзяў: этнакультурныя і нацыянальна-дзяржаўныя працэсы» (2025 г.) прааналізаваў рассакрэчаныя архіўныя матэрыялы Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1939 г., большая частка якіх уводзіцца ў навуковы зварот упершыню. Ён прааналізаваў дадзеныя па Гомельскай вобласці.
Узровень пісьменнасці сярод беларусаў быў ніжэйшы, чым сярод габрэяў, рускіх і ўкраінцаў. Сярод беларусаў ва ўзросце 9 гадоў і старэй ён складаў 75,1%, ва ўзросце 20-49 гадоў – 77,2%. Сярод беларускіх жанчын узровень пісьменнасці быў яшчэ ніжэйшым – 67,5% і 68,9% адпаведна.
Такая сітуацыя сярод нацыянальных груп тлумачылася тым, што абсалютная большасць беларусаў жыла ў вёсцы (сярод усіх жыхароў вёскі – 89%) і працягвала займацца цяжкай сельскагаспадарчай працай.
Post #1659
1.37K

- 😢 24
- 👍 18
- 🤷♂ 2
- 💯 1
- 🍓 1