TGViewer
De facto. Беларуская навука De facto. Беларуская навука @belarusscience · 1.58K subscribers
Post #1653 1.1K
У Белавежскай пушчы адкрылі Міжнародны навуковы цэнтр вывучэння дзікай прыроды

Стварэнне аб’екта працягвалася з вясны 2025 года. У двухпавярховым будынку размясціліся лабараторыі экалагічнага маніторынгу і высокатэхналагічныя сховішчы для сістэматызацыі і захоўвання ўзораў флоры і фауны. Місія новага цэнтра — вывядзенне навукова-даследчай дзейнасці ў запаведных лясах на прынцыпова новы, высокатэхналагічны ўзровень, а таксама захаванне ўнікальнага прыроднага здабытку Белавежскай пушчы.

У цэнтры навукоўцы Белавежскай пушчы і запрошаныя спецыялісты з Беларусі і іншых краін будуць вывучаць мясцовыя экасістэмы, праводзіць маніторынг рэдкіх відаў жывёл (асабліва зуброў), распрацоўваць стратэгіі аднаўлення рэліктавага леса.
  • 👍 26
  • ❤ 5
  • 👌 2
  • 👏 1
More from @belarusscience
  1. Sep 25, 2026Як ацэньвалі стаўленне беларускіх сялян да грошай 150 гадоў таму Валер Шышанаў піша ў свеж…
  2. Sep 23, 2026Гаршчок бронзавага веку знайшлі ў Слаўгарадскім раёне Унікальную археалагічную знаходку вы…
  3. Sep 22, 2026Касмічны тэлескоп «Раман» дапаможа даследаваць цёмную энергію і экзапланеты Некалькі тыдня…
  4. Sep 21, 2026Чым адрозніваюцца мадэлі памяці пра вайну ў Беларусі і Кітаі Пра гэта Кан Нань (БДУ) піша…
  5. Sep 19, 2026Костку маладога маманта знайшлі ў Мікашэвічах – навукоўцы даведаліся пра знаходку праз 30…
  6. Sep 18, 2026Як змяніўся Віцебск пры НЭПе Уладзіслаў Кавярсун піша ў «Весніку Полацкага дзяржуніверсітэ…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →