«Вывад шляхецтва» на прыкладзе справы Андрэя Гнявінскага (1574–1579 гг.)
Іван Красінскі піша ў апошнім «Весніку Баранавіцкага дзяржуніверсітэта»: у XV - XVI ст. шляхецкае саслоўе значна ўзрасло колькасна, што прывяло да ўзнікнення пазямельных канфліктаў. Падчас падзелу маёмасці роду Тураўскіх у вёсках Бабры і Бісняны паміж прадстаўнікамі родаў Гродзенскага павета было пастаўлена пад сумнеў шляхецтва Андрэя Гнявінскага.
Архітэктура доказу ў справе Гнявінскага (1574–1579 гг.) паказвае стандарт легітымацыі на практыцы: «вертыкаль» паходжання (сямейная памяць бліжэйшых сваякоў), «гарызанталь» супольнасці (сведчанні лакальнай шляхты і службовых асоб павета) і «адміністрацыйны якар» (ліст старасты). Такая трохузроўневая канфігурацыя не толькі адпавядала рамкам Статута ВКЛ 1566 года, але і кампенсавала слабасці кожнага з элементаў асобна.
24 сакавіка 1579 года ў Вільні суд паставіў кропку: паны-рада і кароль польскі, вялікі князь літоўскі Стэфан Баторы зацвердзілі шляхецкі статус Андрэя Гнявінскага.
Post #1652
1.23K

- ❤ 20
- 👍 11
- 🎉 3
- 🍾 3
- 🤡 1