Да чаго прывялі шлюбныя стратэгіі Радзівіла «Геркулеса»
Agnieszka Januszek-Sieradzka піша ў Folia Historica Cracoviensia (2025 г.): літоўскі магнат Юрый Радзівіл «Геркулес» (1480–1541) зрабіў шлюбы сваіх дзяцей галоўным інструментам умацавання палітычнага ўплыву і пашырэння зямельных уладанняў.
У 1523-м была заключана дамова пра шлюб яго пяцігадовай дачкі Ганны з трынаццацігадовым сынам Канстанціна Астрожскага Ільём. Аднак пасля смерці К. Астрожскага Юры Радзівіл перадумаў і прапанаваў Ільі малодшую дачку Барбару, на што той не пагадзіўся. У 1537-м кароль Жыгімонт I прызнаў шлюбны кантракт паміж Ганнай і Ільём несапраўдным.
Наступнай была заключана дамова на шлюб Барбары Радзівіл са Станіславам Гаштольдам – для прымірэння ворагаў. Пасля яго смерці Барбара стала жонкай Жыгімонта II. Ганна выйшла за літоўскага магната. Сын «Геркулеса» Мікалай ажаніўся з польскай шляхцянкай. У наступныя пакаленні біржанская лінія Радзівілаў стала адной з самых магутных у ВКЛ. З цягам часу стратэгія «Геркулеса» спрацавала.
Post #1651
1.42K

- 💔 18
- 👍 12
- ❤ 4
- 🤔 2
- 🕊 1