Як у ВКЛ судзіліся за збеглых прыгонных у XVIII ст.
Adam Stankevič у Rocznik Lituanistyczny (2025 г.) прааналізаваў каля 170 рашэнняў Віленскага гродскага суду у 1765 - 1792 гг. З іх толькі 29 былі канчатковымі, астатнія – прамежкавымі. У спрэчках удзельнічалі землеўладальнікі, а іх прадметам былі дзве асноўныя групы сялян: тыя, хто быў прымацаваны да зямлі і не меў асабістай свабоды, і тыя, хто быў свабодны. Агулам у справах фігуравала больш за 500 сялян. Звычайна бакі прадстаўлялі інвентары маёнткаў разам з метрыкамі хрышчэння і шлюбу. Часта ўзнікалі абвінавачанні ў падробцы дакументаў.
Былі выпадкі, калі ўцёкі сялян арганізоўваліся з дапамогай іншых землеўладальнікаў. Сяляне маглі заставацца на новым месцы дзесяцігоддзямі, але іх усё роўна спрабавалі вярнуць.
Віцебскі ваявода Міхал Касакоўскі патрабаваў ад біскупа Лівоніі вярнуць адразу 87 прыгонных.
Вяртанне адбывалася разам з усёй сям'ёй (жонкай, дзецьмі) і маёмасцю. І з кампенсацыяй: за год адсутнасці селяніна сума звычайна складала каля 40 злотых.
Post #1649
1.25K

- 🤔 16
- 👍 5
- 🤯 3
- 👀 3
- 😨 1