TGViewer
De facto. Беларуская навука De facto. Беларуская навука @belarusscience · 1.58K subscribers
Post #1642 1.08K
Пасля рэстаўрацыі выстаўлены ў музеі абраз к. XVIII ст. з Кобрынскага раёна

Алтарны абраз «Уваход Гасподні ў Іерусалім» (канец XVIII – пачатак XIX ст., 191 х 325 см., палатно, алей) паходзіць з царквы Святой Параскевы в. Чаравачыцы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У канцы XX стагоддзя там на месцы старога драўлянага храма была пабудавана новая мураваная царква. Рэстаўрацыя алтарнага абраза працягвалася больш за паўтара года, яе выканалі Л. Брагілеўская і П. Федаровіч.

Нядаўна твор паступіў у экспазіцыю Навукова-даследчага музея беларускага мастацтва і культуры, паведаміў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. Рэжым працы музея пазначаны тут.
  • 👍 30
  • 🔥 8
  • 🙏 2
More from @belarusscience
  1. Sep 26, 2026У Белавежскай пушчы знайшлі ўнікальны мох, якога не бачылі 100 гадоў Супрацоўнік Інстытута…
  2. Sep 25, 2026Як ацэньвалі стаўленне беларускіх сялян да грошай 150 гадоў таму Валер Шышанаў піша ў свеж…
  3. Sep 23, 2026Гаршчок бронзавага веку знайшлі ў Слаўгарадскім раёне Унікальную археалагічную знаходку вы…
  4. Sep 22, 2026Касмічны тэлескоп «Раман» дапаможа даследаваць цёмную энергію і экзапланеты Некалькі тыдня…
  5. Sep 21, 2026Чым адрозніваюцца мадэлі памяці пра вайну ў Беларусі і Кітаі Пра гэта Кан Нань (БДУ) піша…
  6. Sep 19, 2026Костку маладога маманта знайшлі ў Мікашэвічах – навукоўцы даведаліся пра знаходку праз 30…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →