TGViewer
Channel Public Channel
ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

@abbabusiness

Падтрымліваем і дапамагаем сумленным бізнесам беларусаў за мяжой.

abbabusiness.org
facebook.com/abbabusiness.org
instagram.com/abba_business_
linkedin.com/company/abbabusiness
youtube.com/@abbabusiness
tiktok.com/@abbabusiness
Subscribers
1.24K
Photos
1K
Videos
112
Links
758

Showing posts older than #1503 · Back to latest

Older Posts 10 shown
Post #1498 3.3K
Учора ABBA прыняла ўдзел у канферэнцыі для малога і сярэдняга бізнесу ў Гдыні ў статусе чальцоў Rady Przedsiębiorców Rzecznika MŚP.

Мы ужо пісалі пра Rada Przedsiębiorców пры Rzeczniku Małych i Średnich Przedsiębiorców

Канферэнцыя пад назвай «Устойлівасць - гэта канкурэнтная перавага. Як падрыхтаваць бізнес да крызісу», арганізаваная Rzecznikiem Małych i Średnich Przedsiębiorców Agnieszką Majewską, Wojewodą Pomorską Beatą Rutkiewicz а таксама Akademia Marynarki Wojennej у Гдыні.

Для нас гэтае ўдзел пра ўключанасць у сістэму дыялога паміж бізнесам і дзяржавай.

На канферэнцыі прагучала вельмі дакладная думка, якая, на наш погляд, добра адлюстроўвае бягучую рэальнасць.

Бізнес параўналі з караблямі:

Буйныя кампаніі - як вялікія караблі, устойлівыя і апорныя значную нагрузку, але менш манеўраныя ва ўмовах рэзкіх змен.

Малы і сярэдні бізнэс - больш гнуткі, хутчэй рэагуе і адаптуецца.

Менавіта таму ва ўмовах крызісаў і нестабільнасці роля малога і сярэдняга бізнесу становіцца асабліва значнай.

Малы і сярэдні бізнэс у Польшчы заўжды быў важнай часткай эканомікі.

І сёння асабліва адчуваецца, што гэты фокус узмацняецца - праз больш цеснае ўзаемадзеянне, увага да рэальных запытаў і пошук практычных рашэнняў, якія ўмацоўваюць устойлівасць бізнесу, а значыць - робяць эканоміку ў цэлым больш моцнай і стабільнай. І вельмі важна, што сёньня гэта становіцца асновай для рэальнага дыялёгу.

І для нас прынцыпова важна, што ў гэтым дыялогу ёсць месца для бізнэсу з беларускімі каранямі.

Уступленне ABBA ў Rada Przedsiębiorców - гэта лагічны вынік шматгадовай працы па прадстаўленні інтарэсаў прадпрымальнікаў.

Сёння ў нас з'яўляецца не толькі магчымасць казаць, але і інстытуцыянальны фармат, у якім гэты голас чутны. У бліжэйшы час ABBA накіруе сваіх дэлегатаў для ўдзелу ў рабоце Рады.

Мы таксама адкрылі працоўны адрас для збору інфармацыі: rada.p@abbabusiness.org

Калі вы сутыкаецеся з сістэмнымі бар'ерамі, бачыце неабходнасць зменаў ці хочаце прапанаваць рашэнні — мы гатовы акумуляваць гэтыя запыты і выносіць іх на ўзровень абмеркавання.

Мы перакананыя, што моцны, адказны і этычны бізнэс мусіць быць не толькі ўдзельнікам эканомікі, але і паўнавартасным удзельнікам дыялогу.

І мы рады, што для гэтага ёсць рэальныя магчымасці 🔥
  • ❤ 5
  • 🔥 3
  • 👏 2
  • 👍 1
Post #1497 3.01K
ABBA фарміруе дэлегацыю прадпрымальнікаў з беларускімі каранямі на Three Seas Business Forum

На мінулым тыдні ABBA і Three Seas Business Council падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні і ўжо пачалі сумесную працу. 👇

📍 28–29 красавіка, Дуброўнік, Харватыя

У межах аднаго з найбуйнейшых у рэгіёне Бізнес Форуму Трох Мораў (Three Seas - ініцыятыва, якая аб’ядноўвае 13 краін ЕС паміж Балтыйскім, Адрыятычным і Чорным морамі для развіцця транспарту, энергетыкі і лічбавай эканомікі) ABBA арганізуе прэзентацыю беларускага бізнесу і дзелавую В2В сесію Беларусь - Краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Three Seas Business Forum - гэта тысячы ўдзельнікаў і дзясяткі дзелавых В2В сесій. Упершыню ў гісторыі пройдзе прэзентацыя беларускага бізнесу за мяжой і дзелавая В2В сесія “Беларусь - Краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы”, дзе ў вузкім коле (да 30 удзельнікаў) фарміруюцца рэальныя партнёрствы з удзелам інвестараў, уласнікаў бізнесу і топ-менеджараў.

Удзельнікі атрымліваюць:
❇️ Прамы доступ да ўсіх удзельнікаў Бізнес Форуму Трох Мораў
❇️ Удзел у сфакусаванай дзелавой B2B сесіі “Беларусь - Краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы”
❇️ Гарантаваны ўдзел у пяці дзелавых В2В сесіях, арганізаваных Three Seas Business Council
❇️ Ад 3,5 да 5 гадзін нетворкінгу на высокім узроўні штодзённа
❇️ Выхад на новыя рынкі і новыя партнёрствы
❇️ Удзел у абмеркаванні інвестыцыйных праектаў

Тэмы працы: лічбавая інфраструктура, дата-цэнтры, AI і кібербяспека, энергетычная бяспека, прыцягненне міжнароднага капіталу, трансатлантычнае супрацоўніцтва і іншыя напрамкі

Узровень удзельнікаў і спікераў: Топ-менеджмент міжнародных кампаній, кіраўнікі рэгіянальных і глабальных структур, прадстаўнікі інвестыцыйных і інстытуцыйных арганізацый.

Пацверджаны ўдзел Google, EY, MOL, AmCham і многіх іншых

ABBA фарміруе дэлегацыю прадпрымальнікаў з беларускімі каранямі.

Запрашаем тых, хто:
👉 Маштабуе бізнес у ЕС
👉 Шукае інвестыцыі
👉 Выходзіць на глабальныя рынкі
👉 Падзяляе нашы каштоўнасці

Праграма гнуткая і можа быць зладжана пад запыты ўдзельнікаў.

Калі вы зацікаўлены ў удзеле, напішыце нам:
📩 rada.p@abbabusiness.org
або непасрэдна: Marina Girin / Yauheni Bury

⏳ Дэдлайн падачы заяўкі — 09.04

Рэалізуецца ў межах праекта BelarusianDiasporaInitiative (BDI) пры фінансаванні Еўрапейскага Саюзу.
  • ❤ 3
  • 🔥 2
  • 🤔 1
  • 🤝 1
Post #1496 378

Forwarded from UnityHUB - новостной портал (Olha Kamska)

2 апреля приглашаем на практический воркшоп «Голос — зеркало твоего состояния».

Ведущая: Ирина Лычковская — терапевт по работе с телом и голосом.

В программе:
— практики работы с телом и голосом
— работа с напряжением в челюсти, горле и диафрагме
— техники расслабления через осознанное звучание
— простые инструменты самопомощи перед важными разговорами и выступлениями

📅 Дата: 02.04.2026
⏰ Время: 13:00–16:00
🌐 Язык: польский
📍 Место: Plac Konesera 2, Варшава

Количество мест ограничено — регистрация обязательна!
Регистрация по ссылке.
  • 👍 4
  • ❤ 2
  • 🔥 2
Post #1495 2.63K
24 сакавіка 2026 года паміж ABBA і TSBC быў падпісаны Мемарандум аб Узаемаразуменні (MoU).

У аўторак, 24 сакавіка 2026 года, у межак канферэнцыі «Three Seas Business STEPS 2026» адбылася афіцыйная цырымонія падпісання Мемарандума аб Узаемаразуменні (MoU) паміж Association of Belarusian Business Abroad (ABBA) і Three Seas Business Council (TSBC).

Гэта стала лагічным працягам супрацоўніцтва і адлюстроўвае агульнае стратэгічнае бачанне бакоў.

ABBA хацела б выказаць сваю ўдзячнасць прэзідэнту TSBC Беаце Дашыньскай-Музычцы, Паўлу Нарадзе, Strategic Advisory Board і ўсёй камандзе Three Seas Business Council за іх давер і партнёрства.

Мы рады і ганарымся магчымасцю працаваць разам і накіраваны на доўгатэрміновае супрацоўніцтва - як ва ўмовах цяперашніх, так і ў будучыні, калі Беларусь стане свабоднай.

Мы дамовіліся сканцэнтравацца на развіцці сумесных праектаў і мерапрыемств, абмене досведам і экспертызай, бізнес-падтрымцы, уключаючы рэлакаваныя кампаній.

Асаблівая ўвага будзе надавацца прасоўванню ініцыятывы рэгіёна трох мораў і развіццю сумленнага, незалежнага бізнесу, заснаванага беларусамі.

Беларусь з'яўляецца важнай часткай рэгіёна трох мораў, і мы разам бачым значны патэнцыял для супрацоўніцтва, інвестыцый і ўстойлівага эканамічнага росту.

Аб першых агульных праектах мы абвесцім ў бліжэйшы час.
  • 👏 4
  • ❤ 3
  • 🤔 2
  • 🤝 1
Post #1494 446
ABBA узмацняе сваю міжнародную прысутнасць і выходзіць на новыя ўзроўні партнёрстваў.

На гэтым тыдні адбылася рабочая сустрэча з Three Seas Business Council (TSBC) - ключавой бізнес-платформай ініцыятывы «Трох мораў», якая аб’ядноўвае краіны паміж Балтыйскім, Адрыятычным і Чорным морамі.

Сайт: https://3seasbc.com/

Ініцыятыва «Трох мораў», створаная ў 2015 годзе, сёння з’яўляецца адной з найбольш значных платформаў рэгіянальнага супрацоўніцтва. Яна фарміруе парадак дня ў сферах інфраструктуры, энергетыкі, інвестыцый і лічбавага развіцця.

Сярод стратэгічных партнёраў — ЗША, Германія, Еўрапейская камісія і Японія.

📍 Геаграфія ініцыятывы сёння:

13 краін ЕС (Members):
Аўстрыя, Балгарыя, Харватыя, Чэхія, Эстонія, Грэцыя, Венгрыя, Латвія, Літва, Польшча, Румынія, Славакія, Славенія

Асацыяваныя краіны:
Украіна, Малдова, а таксама з 2025 года — Албанія і Чарнагорыя

Рэгіён «Трох мораў» — гэта:
✔️ больш за 120 мільёнаў чалавек
✔️ адзін з самых хуткарослых рынкаў Еўропы
✔️ маштабныя інвестыцыі ў інфраструктуру, энергетыку, тэхналогіі і бяспеку
✔️ узмацненне сувязяў Поўнач–Поўдзень і ўстойлівасці ЕС

Па выніках сустрэчы мы дамовіліся аб пачатку супрацоўніцтва
і прапрацоўцы сумесных праектаў на 2026 год.

Гэта адкрывае канкрэтныя магчымасці для нашых мембераў і прадстаўнікоў незалежнага бізнесу з беларускімі каранямі:
✔️ доступ да інвестараў і фондаў рэгіёна
✔️ прамое ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі структурамі і рэгулятарамі
✔️ выхад на новыя рынкі ЕС і суседніх краін
✔️ разуменне, куды накіроўваюцца ключавыя інвестыцыі (AI, энергетыка, інфраструктура, бяспека)

Ужо на наступным тыдні мы робім першыя практычныя крокі.

Праўленне ABBA і нашы мемберы прымуць удзел у канферэнцыі Three Seas Business STEPS 2026 у Варшаве.

Да мерапрыемства яшчэ можна далучыцца.

Старонка мерапрыемства: https://3seasbc.com/archiwa/9770

Паралельна мы пачынаем падрыхтоўку сумесных буйных бізнес-івентаў ужо ў статусе партнёраў.

У бліжэйшы час мы будзем дзяліцца наступнымі крокамі,
сумеснымі ініцыятывамі і новымі фарматамі ўзаемадзеяння з TSBC.
  • 🔥 7
  • ❤ 4
  • 🤝 2
Post #1493 2.98K
Будуй капітал, стварай магчымасці і бізнес 🙌

Запрашаем на сустрэчу для тых, хто думае пра будучыню - сваю, сваіх блізкіх і свайго бізнесу.

Сёння пытанні фінансавай бяспекі, абароны капіталу і доўгатэрміновага планавання становяцца не проста актуальнымі - яны становяцца неабходнымі.

Мы пагаворым пра тое, як:

✅ Эфектыўна забяспечыць бяспеку бізнесу і сям’і на выпадак непрадбачаных сітуацый
✅ Пабудаваць сістэму доўгатэрміновай фінансавай бяспекі
✅ Абараняць капітал і перадаваць сродкі па-за спадчыннай масай
✅ Дыверсіфікаваць актывы
✅ Выкарыстоўваць міжнародныя фінансавыя і страхавыя рашэнні як частку асабістай стратэгіі бяспекі

Спікерка: Мажэна Межэеўска, дырэктарка Pru (Prudential International Assurance plc S.A. Oddział w Polsce), экспертка з больш чым 20-гадовым міжнародным досведам у фінансавым сектары.

Гэта будзе жывая размова пра канкрэтныя рашэнні, якія можна ўкараніць ужо сёння.

Гэтая сустрэча - пра свядомыя рашэнні і адказнасць за сваю будучыню.

Пра здольнасць не толькі зарабляць, але і сістэмна будаваць, абараняць і перадаваць капітал.

Мова выступлення спікера - PL.
Мовы нетворкінгу - PL, BY, UKR, RU.
📅 Дата: 10 красавіка 2026 г.
🕓 Час: 15:00 - 20:00
📍 Лакацыя: Гданьск, раён Galerii Bałtyckiej
👔 Дрэс-код: business

⚡️Колькасць месцаў абмежаваная.

🔴 Рэгістрацыя: https://q.surveypal.com/ABBA--workshop-5--Financial-Security-and-Resilient-Business-ew2JBY146OptUokF/0

Арганізавана ў межах праекта Belarusian Diaspora Initiative, што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
  • 🔥 2
  • ❤ 1
  • 🤝 1
Post #1488 2.62K
Як выглядае «закуліссе» Żabka - адной з самых паспяховых рытэйл-сістэм Еўропы?

Упершыню прадстаўнікі бізнесу з беларускімі каранямі атрымаюць магчымасць убачыць, як працуе «закуліссе» гэтай сістэмы - лагістыка, пастаўкі і аперацыйныя працэсы, якія штодня забяспечваюць працу тысяч крамаў.

Сетка, якая налічвае ўжо больш за 12 000 крамаў па ўсёй Польшчы, з’яўляецца адной з самых дынамічных мадэляў франчайзінгу ў Еўропе.

Мы запрашаем вас на інстытуцыйны візіт у лагістычны цэнтр Żabka.

У межах візіту ўдзельнікі:

✅ Пабываюць у лагістычным цэнтры Żabka і ўбачаць,
як арганізаваны шлях тавараў - ад паступлення на склад да камплектацыі заказаў для крамаў.

✅ Даведаюцца, як працуе адна з найбуйнейшых франчайзінгавых сетак у Польшчы.

✅ Пазнаёмяцца са структурай кампаніі і прынцыпамі кіравання сеткай.

✅ Пачуюць пра магчымасці супрацоўніцтва і ролю замежнікаў у экасістэме франшыз.

Гэта рэдкая магчымасць паглядзець на сістэму Żabka знутры і лепш зразумець, як у Польшчы арганізаваны маштабны рытэйл.

Праграма дня:

13:00 — збор на Gdańsk Główny і трансфер у лагістычны цэнтр
(жадаючыя могуць дабрацца самастойна: Będzieszyn, CL Żabka)
14:00 — кава і інструктаж па тэхніцы бяспекі
15:00 — экскурсія па лагістычным цэнтры
16:00 — прэзентацыя ў канферэнц-зале:
Структура сеткі Żabka, мадэль працы і некалькі слоў пра ролю замежнікаў у сетцы
17:00+ — трансфер назад на Gdańsk Główny

📅 Дата: 09.04.2026
👨‍🦰Узрост: 18+
💬 Мова: Экскурсія і прэзентацыя будуць праходзіць па-польску

⚡️ Колькасць месцаў абмежаваная
👉 Рэгістрацыя: https://q.surveypal.com/ABBA---visit-to-Zabka-logistics-centre-OJbaC2O-YVrpbhgu

Арганізавана ў межах праекта Belarusian Diaspora Initiative, што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
  • 🔥 3
  • ❤ 1
  • 🤝 1
Post #1484 3.34K
Будучыня бізнесу ўжо тут: як выкарыстоўваць AI сёння

26 сакавіка 2026 года ў Варшаве запрашаем прадстаўнікоў беларускай дыяспары на практычны варкшоп з індывідуальнымі кансультацыямі “Business Future: Make AI Work for You Today”, прысвечаны таму, як штучны інтэлект і новыя тэхналогіі ўжо сёння могуць дапамагчы развіваць бізнес.

AI ужо змяняе спосабы, якімі кампаніі працуюць з кліентамі, ствараюць кантэнт, будуюць маркетынг і канкуруюць на рынку.
Падчас сустрэчы мы паглядзім на гэтыя інструменты не як на тэорыю, а як на практычныя рашэнні, якія можна выкарыстоўваць у штодзённай працы.

У межах варкшопу ўдзельнікі даведаюцца:

🔹 Як новыя тэхналогіі могуць дапамагчы атрымаць канкурэнтную перавагу для вашага бізнесу
🔹 Як алгарытмы сацыяльных сетак уплываюць на ахоп, бачнасць і рост аўдыторыі
🔹 Як AI-інструменты могуць падтрымліваць інавацыі і развіццё брэнда

Гэта практыка–арыентаваны варкшоп, дзе ўдзельнікі змогуць не толькі паслухаць экспертаў, але і паспрабаваць інструменты на практыцы.

💻 Вазьміце з сабой ноутбук — падчас сустрэчы будуць hands-on заданні, каб вы маглі адразу пратэставаць новыя інструменты і рашэнні.

У праграме таксама прадугледжаны 1:1 кансультацыі з экспертамі, дзе можна будзе абмеркаваць канкрэтныя пытанні вашага бізнесу.

📩 Падрабязная праграма будзе даслана ўдзельнікам пасля рэгістрацыі.

📅 Дата: 26.03.2026
📍 Лакацыя: Warszawa, Centralny Dom Technologii, ul. Krucza 50
💬 Мова варкшопу: Польская
✨ Дрэскод: business (дзелавы)
🕘 Час: 09:30-16:00

⚠️ Падзея прызначана выключна для прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Польшчы.

⚡️ Колькасць месцаў абмежаваная.

👉 Рэгістрацыя: https://q.surveypal.com/CCI-Poland---Workshop-4--New-technologies-in-business-and-work-life-balance/0

Арганізавана ў межах праекта #BelarusianDiasporaInitiative, што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
  • ❤ 3
  • 👏 1
  • 👌 1
Post #1483 431
Аляксандр Крук (Kruk Gym Kalisz) - прадстаўнік Надзорчай Рады ABBA - атрымаў прызначэнне трэнерам моладзевай зборнай Польшчы па муайтай (U12 і U14).

Александр - тытулаваны баец і трэнер па муай-тай і кікбоксінгу з Беларусі.

У пачатку 2026 года Kruk Gym (сябра АВВА) адзначыўся шэрагам гучных вынікаў: ад нацыянальных тытулаў, да перамог на прэстыжных турнірах.

Наступны вялікі этап — Чэмпіянат Польшчы Muaythai PZMT/IFMA (U18, Senior, Masters), які пройдзе 13–15 сакавіка 2026 у Opatówku, і арганізатарам выступае Kruk Gym Kalisz.

Гэта велізарнае спартыўнае мерапрыемства, якое збярэ разам найлепшых спартсменаў з усёй Польшчы. Арганізацыя чэмпіянату такога ўзроўню — гэта не толькі гонар, але і пацвярджэнне высокага арганізацыйнага ўзроўню клуба і яго значнасці ў структурах польскага муай-тай.

Мы ганарымся, што Аляксандр Крук не толькі дасягае высокіх вынікаў у сваёй справе, але і свядома падтрымлівае ABBA і нашы каштоўнасці.

🔴 Калі вы працуеце з праектамі ў сферах спорту, моладзевых праграм, адукацыі, развіцця супольнасцяў, карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці (CSR) або падтрымкі талентаў — будзем радыя злучыць вас з Аляксандрам і Kruk Gym Kalisz для магчымых партнёрстваў, спонсарскай дзейнасці і іх падтрымкі.
  • ❤ 4
  • 🔥 3
  • 👍 1
Post #1473 404
ABBA афіцыйна ўключана ў Раду Прадпрымальнікаў (Rada Przedsiębiorców) — кансультатыўны і экспертны орган пры Упаўнаважаным па Справах Малога і Сярэдняга Бізнесу (Rzecznik MŚP) 🔥

Далучайцеся да нашай супольнасці 📩
  • 👏 9
  • 🔥 4
  • ❤ 3
  • 🤝 1
Older posts →
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →