TGViewer
ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой @abbabusiness · 1.24K subscribers
Post #1494 446
ABBA узмацняе сваю міжнародную прысутнасць і выходзіць на новыя ўзроўні партнёрстваў.

На гэтым тыдні адбылася рабочая сустрэча з Three Seas Business Council (TSBC) - ключавой бізнес-платформай ініцыятывы «Трох мораў», якая аб’ядноўвае краіны паміж Балтыйскім, Адрыятычным і Чорным морамі.

Сайт: https://3seasbc.com/

Ініцыятыва «Трох мораў», створаная ў 2015 годзе, сёння з’яўляецца адной з найбольш значных платформаў рэгіянальнага супрацоўніцтва. Яна фарміруе парадак дня ў сферах інфраструктуры, энергетыкі, інвестыцый і лічбавага развіцця.

Сярод стратэгічных партнёраў — ЗША, Германія, Еўрапейская камісія і Японія.

📍 Геаграфія ініцыятывы сёння:

13 краін ЕС (Members):
Аўстрыя, Балгарыя, Харватыя, Чэхія, Эстонія, Грэцыя, Венгрыя, Латвія, Літва, Польшча, Румынія, Славакія, Славенія

Асацыяваныя краіны:
Украіна, Малдова, а таксама з 2025 года — Албанія і Чарнагорыя

Рэгіён «Трох мораў» — гэта:
✔️ больш за 120 мільёнаў чалавек
✔️ адзін з самых хуткарослых рынкаў Еўропы
✔️ маштабныя інвестыцыі ў інфраструктуру, энергетыку, тэхналогіі і бяспеку
✔️ узмацненне сувязяў Поўнач–Поўдзень і ўстойлівасці ЕС

Па выніках сустрэчы мы дамовіліся аб пачатку супрацоўніцтва
і прапрацоўцы сумесных праектаў на 2026 год.

Гэта адкрывае канкрэтныя магчымасці для нашых мембераў і прадстаўнікоў незалежнага бізнесу з беларускімі каранямі:
✔️ доступ да інвестараў і фондаў рэгіёна
✔️ прамое ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі структурамі і рэгулятарамі
✔️ выхад на новыя рынкі ЕС і суседніх краін
✔️ разуменне, куды накіроўваюцца ключавыя інвестыцыі (AI, энергетыка, інфраструктура, бяспека)

Ужо на наступным тыдні мы робім першыя практычныя крокі.

Праўленне ABBA і нашы мемберы прымуць удзел у канферэнцыі Three Seas Business STEPS 2026 у Варшаве.

Да мерапрыемства яшчэ можна далучыцца.

Старонка мерапрыемства: https://3seasbc.com/archiwa/9770

Паралельна мы пачынаем падрыхтоўку сумесных буйных бізнес-івентаў ужо ў статусе партнёраў.

У бліжэйшы час мы будзем дзяліцца наступнымі крокамі,
сумеснымі ініцыятывамі і новымі фарматамі ўзаемадзеяння з TSBC.
  • 🔥 7
  • ❤ 4
  • 🤝 2
More from @abbabusiness
  1. Sep 18, 2026Яўген Буры, прэзідэнт ABBA, даў каментар Deutsche Welle пра тое, як сёння працуе і развіва…
  2. Sep 4, 2026Учора ў Гданьску на 11. Europejskie Forum Inteligentnego Rozwoju праект Belarusian Diaspor…
  3. Sep 1, 202628 лістапада сустракаемся ў Варшаве на Summit of Relocated Businesses 2026! Сёлета ў цэнтр…
  4. Sep 1, 2026Першы этап Free Belarus Business Award завершаны! Дзякуем усім, хто падаў заяўку, падзяліў…
  5. Aug 27, 2026Форумы завяршаюцца, але партнёрства і новыя магчымасці працягваюцца. На адным з нашых фору…
  6. Aug 21, 2026Да завяршэння першага этапу BE BETTER засталося ўсяго 10 дзён! Не адкладайце заяўку на апо…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →