TGViewer
ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой ABBA - Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой @abbabusiness · 1.24K subscribers
Post #1525 2.58K
Яўген Буры, прэзідэнт ABBA, даў каментар Deutsche Welle пра тое, як сёння працуе і развіваецца беларускі бізнес у эміграцыі ў ЕС.

Прадпрымальнікі з беларускімі каранямі ўжо сталі прыкметнай часткай еўрапейскай эканомікі, ствараюць працоўныя месцы, плацяць падаткі, развіваюць новыя праекты і выходзяць на міжнародныя рынкі.

Але разам з магчымасцямі застаюцца і праблемы: банкаўскія абмежаванні, складанасці з легалізацыяй, абмежаванні ў перамяшчэнні, дыскрымінацыя і ксенафобія.

Для ABBA важна, каб беларускі бізнес за мяжой меў свой голас і мог адкрыта гаварыць пра гэтыя праблемы.

Як адзначыў Яўген Буры:

«Наш бізнес — гэта незалежная эканамічная сіла з міжнародным вопытам і капіталам. Ён не толькі прыносіць карысць краінам ЕС прама зараз, але і стане фундаментам для адбудовы будучай Беларусі».

Пра тое, з чым сёння сутыкаюцца беларускія кампаніі ў Еўропе і чаму важна не абясцэньваць іх ролю ў еўрапейскай эканоміцы, чытайце ў матэрыяле Deutsche Welle 👇

https://www.dw.com/ru/cetvertaa-volna-biznesemigracii-kak-belorusskie-kompanii-vyzivaut-v-evrope/a-79266788
  • ❤ 6
  • 🔥 3
  • 🤝 2
More from @abbabusiness
  1. Sep 4, 2026Учора ў Гданьску на 11. Europejskie Forum Inteligentnego Rozwoju праект Belarusian Diaspor…
  2. Sep 1, 202628 лістапада сустракаемся ў Варшаве на Summit of Relocated Businesses 2026! Сёлета ў цэнтр…
  3. Sep 1, 2026Першы этап Free Belarus Business Award завершаны! Дзякуем усім, хто падаў заяўку, падзяліў…
  4. Aug 27, 2026Форумы завяршаюцца, але партнёрства і новыя магчымасці працягваюцца. На адным з нашых фору…
  5. Aug 21, 2026Да завяршэння першага этапу BE BETTER засталося ўсяго 10 дзён! Не адкладайце заяўку на апо…
  6. Aug 7, 2026Адкрываем шосты сезон Free Belarus Business Award — BE BETTER! Сёлета мы зноў шукаем белар…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →