Адкрываем шосты сезон Free Belarus Business Award — BE BETTER!
Сёлета мы зноў шукаем беларускія бізнесы ў ЕС, у якіх ужо ёсць моцная ідэя, рэальныя вынікі і патэнцыял для далейшага росту.
BE BETTER — не пра тое, каб даказаць, што вы лепшыя за іншых. Гэта магчымасць паглядзець на свой бізнес звонку, убачыць, што сёння стрымлівае яго развіццё, і зрабіць наступны крок больш упэўнена.
5 бізнесаў стануць лаўрэатамі прэміі і атрымаюць:
▪️ курс па бізнес-камунікацыі і пабудове брэнда ад медыя-маркетынг прадзюсара і выкладчыка Сяргея Дарафеева;
▪️ доступ да курсаў на платформе Coursera на ўласны выбар на працягу года;
▪️ медыяпадтрымку ад Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой.
Хто можа ўдзельнічаць?
Мікра-, малыя і сярэднія кампаніі, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі, заснаваныя або сузаснаваныя беларусамі і зарэгістраваныя ў ЕС. Калі ў бізнесу некалькі заснавальнікаў, доля беларускага ўдзелу павінна складаць не менш за 50%.
Удзел бясплатны.
📅 Заяўкі прымаюцца да 30 жніўня 2026 года.
Калі ваш бізнес ужо працуе, але вы разумееце, што ён можа больш, — магчыма, час BE BETTER.
👉 Падаць заяўку: https://forms.monday.com/forms/7daeab9024eb0e984fc39c9ebc146110?r=use1
Free Belarus Business Award рэалізуецца ABBA ў межах праекта Belarusian Diaspora Initiative (BDI), які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
Post #1519
397
