Будучыня бізнесу ўжо тут: як выкарыстоўваць AI сёння
26 сакавіка 2026 года ў Варшаве запрашаем прадстаўнікоў беларускай дыяспары на практычны варкшоп з індывідуальнымі кансультацыямі “Business Future: Make AI Work for You Today”, прысвечаны таму, як штучны інтэлект і новыя тэхналогіі ўжо сёння могуць дапамагчы развіваць бізнес.
AI ужо змяняе спосабы, якімі кампаніі працуюць з кліентамі, ствараюць кантэнт, будуюць маркетынг і канкуруюць на рынку.
Падчас сустрэчы мы паглядзім на гэтыя інструменты не як на тэорыю, а як на практычныя рашэнні, якія можна выкарыстоўваць у штодзённай працы.
У межах варкшопу ўдзельнікі даведаюцца:
🔹 Як новыя тэхналогіі могуць дапамагчы атрымаць канкурэнтную перавагу для вашага бізнесу
🔹 Як алгарытмы сацыяльных сетак уплываюць на ахоп, бачнасць і рост аўдыторыі
🔹 Як AI-інструменты могуць падтрымліваць інавацыі і развіццё брэнда
Гэта практыка–арыентаваны варкшоп, дзе ўдзельнікі змогуць не толькі паслухаць экспертаў, але і паспрабаваць інструменты на практыцы.
💻 Вазьміце з сабой ноутбук — падчас сустрэчы будуць hands-on заданні, каб вы маглі адразу пратэставаць новыя інструменты і рашэнні.
У праграме таксама прадугледжаны 1:1 кансультацыі з экспертамі, дзе можна будзе абмеркаваць канкрэтныя пытанні вашага бізнесу.
📩 Падрабязная праграма будзе даслана ўдзельнікам пасля рэгістрацыі.
📅 Дата: 26.03.2026
📍 Лакацыя: Warszawa, Centralny Dom Technologii, ul. Krucza 50
💬 Мова варкшопу: Польская
✨ Дрэскод: business (дзелавы)
🕘 Час: 09:30-16:00
⚠️ Падзея прызначана выключна для прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Польшчы.
⚡️ Колькасць месцаў абмежаваная.
👉 Рэгістрацыя: https://q.surveypal.com/CCI-Poland---Workshop-4--New-technologies-in-business-and-work-life-balance/0
Арганізавана ў межах праекта #BelarusianDiasporaInitiative, што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
Post #1484
3.34K




- ❤ 3
- 👏 1
- 👌 1