Аляксандр Крук (Kruk Gym Kalisz) - прадстаўнік Надзорчай Рады ABBA - атрымаў прызначэнне трэнерам моладзевай зборнай Польшчы па муайтай (U12 і U14).
Александр - тытулаваны баец і трэнер па муай-тай і кікбоксінгу з Беларусі.
У пачатку 2026 года Kruk Gym (сябра АВВА) адзначыўся шэрагам гучных вынікаў: ад нацыянальных тытулаў, да перамог на прэстыжных турнірах.
Наступны вялікі этап — Чэмпіянат Польшчы Muaythai PZMT/IFMA (U18, Senior, Masters), які пройдзе 13–15 сакавіка 2026 у Opatówku, і арганізатарам выступае Kruk Gym Kalisz.
Гэта велізарнае спартыўнае мерапрыемства, якое збярэ разам найлепшых спартсменаў з усёй Польшчы. Арганізацыя чэмпіянату такога ўзроўню — гэта не толькі гонар, але і пацвярджэнне высокага арганізацыйнага ўзроўню клуба і яго значнасці ў структурах польскага муай-тай.
Мы ганарымся, што Аляксандр Крук не толькі дасягае высокіх вынікаў у сваёй справе, але і свядома падтрымлівае ABBA і нашы каштоўнасці.
🔴 Калі вы працуеце з праектамі ў сферах спорту, моладзевых праграм, адукацыі, развіцця супольнасцяў, карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці (CSR) або падтрымкі талентаў — будзем радыя злучыць вас з Аляксандрам і Kruk Gym Kalisz для магчымых партнёрстваў, спонсарскай дзейнасці і іх падтрымкі.
Post #1483
431

- ❤ 4
- 🔥 3
- 👍 1