💡«У промнях сонца» — кінапаказ і дыскусія ад @PrazKino
1 ліпеня 19.00
Гэты дакументальны фільм пра жыццё васьмігадовай школьніцы Джын-мі ў Пхеньяне быў зняты пры падтрымцы і пад кантролем паўночнакарэйскіх улад. Фільм павінен быў прадэманстраваць гледачам шчаслівую сям'ю, якая жыве ў дастатку і гармоніі з навакольнай рэчаіснасцю. Рэжысёр таемна здымаў дадатковы матэрыял, які дазволіў зазірнуць за буйнамаштабныя дэкарацыі, прысвечанныя дэманстраваць астатняму свету шчаслівае жыццё.
Пасля фільма мы паразважаем пра тое, якія перадумовы прыводзяць да ўсталявання дыктатуры, якая ў гэтым роля канфармізму натоўпу, які тып мыслення фармуе ў насельніцтва жыццё ў такіх умовах. Таксама падумаем над тым, як вырвацца з кайданоў шматгадовай дыктатуры і абмяркуем іншыя хвалюючыя вас пытанні.
Вся программа Фестиваля против авторитаризма
Post #92
626

- ❤🔥 6
- 👍 1