TGViewer
Беларусские анархисты Варшавы Беларусские анархисты Варшавы @waw_anarch · 523 subscribers
Post #9 768
Рухайся наперад: заява беларускіх анархістаў аб немагчымасці супрацы з ультранацыяналістамі

На пачатку лістапада 2022 года, пасля больш чым 2 гады з пачатку актыўных пратэстаў у Беларусі і трохі больш кароткага перыяду актыўнасці беларускай дэмакратычнай дыяспары ў Польшчы, на вуліцы Варшавы знянацку выйшлі ультранацыяналісты з арганізацыі "Рух". Адной з іх першых акцый быў выхад на дэманстрацыю 11 лістапада побач з польскімі нацыяналістамі. На тую самую акцыю, у шэрагах якой ішлі людзі з банерам "Не - украінізацыі Польшчы" і "Гэта ня наша вайна". Пра гэтыя бязглуздыя лозунгі пісалі ва ўсіх СМІ, але нацыяналісты з Руху ў сваёй справаздачы адзначыліся толькі радасным воклічам аб адзінстве з польскімі пабрацімамі. Не было ні слова супраць і калі польскія нацыяналісты паўтарылі акцыю "Гэта ня наша вайна" напрыканцы студзеня.

Замест засцярогі ад ізаляцыі перад тварам глабальных выклікаў і асуджэння абыякавасці да чужога гора, Рух ужо на наступны дзень зладзіў сумесную акцыю з нагоды пачатку паўстання Каліноўскага з польскімі нацыяналістамі з арганізацыі 3droga. Між іншых на акцыі гучалі лозунгі кшталту "Слава арыйскай нацыі". Мы ўжо пісалі пра тое, чым небяспечны нацыяналізм увогуле і чаму ён супярэчыць ідэі дэмакратыі, а зараз крыху падрабязней пра нацыяналістаў з Руху і 3drogi.

Чытаць цалкам:
https://telegra.ph/Ruhajsya-naperad-zayava-belarusk%D1%96h-anarh%D1%96sta%D1%9E-ab-nemagchymasc%D1%96-supracy-z-ultranacyyanal%D1%96stam%D1%96-02-06
Telegraph Рухайся наперад: заява беларускіх анархістаў аб немагчымасці супрацы з ультранацыяналістамі На пачатку лістапада 2022 года, пасля больш чым 2 гады з пачатку актыўных пратэстаў у Беларусі і трохі больш кароткага перыяду актыўнасці беларускай дэмакратычнай дыяспары ў Польшчы, на вуліцы Варшавы знянацку выйшлі ультранацыяналісты з арганізацыі "Рух".…
  • 👍 9
  • ❤‍🔥 1
  • 👎 1
  • 😁 1
  • 🤔 1
More from @waw_anarch
  1. Aug 23, 2026Сімвалічную акцыю салідарнасці з анарха-партызанамі зладзілі ў Варшаве Нам даслалі некальк…
  2. Aug 11, 2026Некалькі здымкаў з мітынга, якія мы пазычылі з розных рэсурсаў
  3. Aug 11, 2026Анархісты на мітынгу 9 жніўня У мінулую нядзелю мы наведалі мітынг беларускай дыяспары ў В…
  4. Aug 7, 2026Далучайцеся да анархістаў на дэманстрацыі 9 жніўня Трэба прызнаць, што яскравыя падзеі 202…
  5. Jul 2, 202628 чэрвеня спаўняецца чатыры гады дзейнасці "Калектываў салідарнасці" — сеткі актывіста:к…
  6. May 1, 2026Фота з Першамаю 2026 ў Варшаве
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →