Запрашэнне на Першамай у Варшаве
Здавалася б, сэнс 1 мая назаўсёды згубіўся недзе ў часах савецкага фармалізму, пакінуўшы за сабой толькі лёгкі пах шашлыка і нафталіну. Але, нажаль, як і ў часы бальшавіцкай тыраніі дагэтуль нікуды не знікла праблема эксплуатацыі працоўных ва ўсім свеце. Эканамічны прыгнёт - самая распаўсюджаная форма дыскрымінацыі, якую штодзённа дасвядчаюць мільярды людзей.
Дзеля кансалідацыі барацьбітаў з капіталізмам ва ўсім свеце вельмі неабходны аб'яднаўчы сімвал з шырокай геаграфіяй, глыбокай гісторыяй і анархічнымі каранямі. Савецкі перыяд у гісторыі гэтай даты - нагода не для сораму, а для выкрыўчай крытыкі, якая б паказала аднолькавасць цынізму ў дачыненні да працоўных з боку як ліберальных, так і камуністычных урадаў. Анархічны ракурс змагання ў такім выпадку падаецца непазбежным.
Таму запрашаем вас далучыцца да чорнага блоку на варшаўскім Першамаі!
Warszawa, Dworzec Wileński
1 мая 13:00
Post #390
505
- ❤ 11
- 🤡 5
- 👍 2