TGViewer
Беларусские анархисты Варшавы Беларусские анархисты Варшавы @waw_anarch · 524 subscribers
Post #386 615
Увага, правакатар!

Нажаль, на сёлетняй Маніфе не абышлося без негатыўных момантаў. Пратэстоўцам увесь час надакучваў права-папулісцкі блогер. Ён стварае кантэнт на тым, што здымае інтэрв'ю з рознымі пратэстоўцамі і пасля мантуе кавалкі з іх такім чынам, што рэплікі гучаць смешна і недарэчна.

Вось што мы прапануем рабіць, калі вы ўбачыце гэтага чалавека на акцыі:

1. Паведаміце пра яго прысутнасць арганізатарам акцыі і максімальнаму колу пратэстоўцаў. Лепш увогуле зрабіць абвестку ў мікрафон аб тым хто ён такі і чаму з ім не верта размаўляць.
2. Не давайце яму аніякіх каментароў. Кожнае слова на камеру можа быць перакручана і выкарыстана супраць вас.
3. Закрыйце плакатам аб'ектыў іх відэакамеры і не дазваляйце здымаць.
4. Перашліце гэты пост сваім знаёмым, якія ходзяць на дэманстрацыі. Гэта вельмі важны крок!
5. Апранайце маску на дэманстрацыі, будзьце пільнымі і неабыякавымі.

Да сустрэчы на наступных акцыях!
  • ❤ 12
  • ⚡ 4
  • 🤬 3
More from @waw_anarch
  1. Aug 23, 2026Сімвалічную акцыю салідарнасці з анарха-партызанамі зладзілі ў Варшаве Нам даслалі некальк…
  2. Aug 11, 2026Некалькі здымкаў з мітынга, якія мы пазычылі з розных рэсурсаў
  3. Aug 11, 2026Анархісты на мітынгу 9 жніўня У мінулую нядзелю мы наведалі мітынг беларускай дыяспары ў В…
  4. Aug 7, 2026Далучайцеся да анархістаў на дэманстрацыі 9 жніўня Трэба прызнаць, што яскравыя падзеі 202…
  5. Jul 2, 202628 чэрвеня спаўняецца чатыры гады дзейнасці "Калектываў салідарнасці" — сеткі актывіста:к…
  6. May 1, 2026Фота з Першамаю 2026 ў Варшаве
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →