TGViewer
Выжимка Выжимка @vyzimka · 3 subscribers
Post #211 249
Як ананімна збіраць і дасылаць грошы, у тым ліку з Беларусі.
Крыпта ў адзін клік.


Для многіх людзей пытанне як зрабіць крыптакашалёк, папоўніць яго і што далей рабіць з гэтымі лічбамі дагэтуль вельмі складанае. А што калі я вам скажу, што гэта вельмі проста і вам нават нічога не трэба шукаць і дадаваць на тэлефон? Нам патрэбен толькі тэлеграм.

1️⃣ Адчыняем афіцыйны бот @wallet.
2️⃣ Націскаем “Start”.
3️⃣ Гатова, у вас ёсць крыптакашалёк, які падтрымлівае токены TON (крыпта, якую прасоўвае тэлеграм), BTC (усім вядомыя біткойны) і USDT (курс максімальна стабільны і блізкі да даляраў).

Афіцыйны сайт TON з апісаннем і інструкцыяй як карыстацца: https://ton.org/ru
Афіцыйны сайт Wallet з адказамі на пытанні: https://walletru.helpscoutdocs.com/category/57-wallet-faq

Як папаўняць?
👉 Банкаўскай карткай (у маім выпадку была маленькая камісія).
👉 Праз P2P-маркет. Што гэта такое чытайце на тут. У двух словах, гэта платформа на базе Wallet, якая дазваляе набываць і прадаваць крыпту без пасрэднікаў.

Грошы можна дасылаць іншым карыстальнікам тэлеграм без камісій, альбо на знешнія кашалькі з мінімальнымі камісіямі.

Як выводзіць?
👉 Выкарыстоўваючы крыптаабменнікі. Лепшыя курсы шукаем, напрыклад, на www.bestchange.com альбо на ton.org
👉 Праз P2P-маркет.
Спынюся падрабязней, як гэта працуе. Вы выбіраеце валюту, у якую патрэбна вывесці крыпту (нажаль даляраў не знайшоў, але ёсць беларускі рубель) і тып аплаты які вам зручны. Выбіраеце прадаўца з добрай гісторыяй і найлепшым курсам, уводзіце суму, якую трэба вывесці і праводзіце транзакцыю. Калі вы не знайшлі добрага прадаўца, то вы можаце сам зрабіць заяўку і зрабіць абмен.

Гэта законна ў Беларусі?
Так. Фізічным асобам закон дае права займацца майнінгам, набываць і прадаваць токены за беларускія рублі, замежную валюту і электронныя грошы, а таксама іх завяшчаць. Падрабязней чытайце ў артыкуле myfin.by

Крыпта - гэта на 100% ананімна і мяне не знойдуць?
Не зусім так. Крыптаакаўнты ў нашым выпадку ананімныя (мы можам завесці ўліковы запіс на нумар тэлефона з інтэрнэта і дакументы не патрэбныя). Але ўсе транзакцыі ў блокчэйн адкрытыя і іх можна праглядзець. Таму ў некаторых выпадках транзакцыі можна адсачыць, напрыклад:

❗️Вы даслалі грошы праз крыпту ў экстрымісцкую арганізацыю (альбо ЗСУ). Ваш тэлефон трапіў у лапы сілавікоў, якія ведаюць нумары кашалькоў гэтых арганізацый. Яны параўнуюць нумары і зразумеюць каму вы данацілі.
❗️Вы набылі крыпту ў супрацоўніка КДБ (альбо іх агентаў), а значыць яны ведаюць нумар вашага крыптакашалька. Яны могуць адсочваць транзакцыі з яго і калі транзакцыя пойдзе на экстрымісцкі нумар, лічыце, што крымінальная справа ўжо заведзена.

Але крыпта - гэта крок вырвацца з той прасторы, дзе хунта ведае і кантралюе цалкам усё. Далейшыя дзеянні залежаць ад вашай мэты, галоўнае рабіць з мазгамі.

Я спадзяюся, што гэтая інструкцыя будзе выкарыстана не толькі людзьмі, але і структурамі, якія збіраюць данаты, каб не дапусціць недарэчнага дэанона і пасадак людзей.
Telegram Выжимка Links
  • 👍 3
  • 👏 1
More from @vyzimka
  1. Aug 19, 2024“Ультыматум да лукашэнкі” Гэта невялікая ініцыятыва, якая паставіла перад сабой амбіцыйную…
  2. Aug 19, 2024Маленькія групы Ну хто я такі? Я ж звычайны чалавек. Што я магу зрабіць? Ды і хто мяне пас…
  3. Aug 17, 2024Мэты Калі вайскоўцы дакладаюць абстаноўку, яны выкарыстоўваюць сістэму “SALUTE”: 🔸 S –Siz…
  4. Aug 15, 2024Дыктатура ці не? У сваім прошлым артыкуле я абвінаваціў Ціханоўскую, офіс, кабінет і КР у…
  5. Aug 15, 20245️⃣ Пасля выбараў адразу праводзіцца пераварот. Замест таго, каб прыняць справаздачу КР-2…
  6. Aug 15, 2024Як разваліць КР Я ўпэўнены, што большая частка чальцоў КР нават не чыталі гэты пратакол пе…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →