9 кастрычніка Святлана Ціханоўская прызначыла Вераніку Станкевіч прадстаўніцай па сацыяльнай палітыцы ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце.
«Сумяшчэнне гэтых дзвюх пасад немагчыма, бо стварае відавочны канфлікт інтарэсаў і супярэчыць прынцыпам дэмакратычнага кіравання, празрыстасці і падсправаздачнасці», — Вераніка Станкевіч.
Каманда Volnyja віншуе Вераніку з новым прызначэннем і падтрымлівае яе ў гэтым рашэнні. Мы ўпэўненыя, што яе досвед працы з уразлівымі групамі, а таксама напрацаваны досвед стварэння сістэмных працэсаў дапамогі і падтрымкі, заснаваных на Human-based approach, стануць трывалай асновай для яе працы ў Аб’яднаным пераходным кабінеце.
#Вольны — стан душы!





