TGViewer
Volnyja Volnyja @volnyjaa · 283 subscribers
Post #1608 120

Forwarded from dissidentby

НОВЫ ВЕБІНАР ПРА ПТСР РАЗАМ З ВОЛЬНЫМІ 🧠

Што будзе з блізкімі? Ці атрымаецца застацца ў новай краіне? Ці вернемся мы калі-небудзь дадому? Якой будзе будучыня?

Пасля вызвалення пытанняў без адказу часта становіцца занадта шмат. І сама гэтая нявызначанасць ператвараецца ў крыніцу пастаяннага напружання і стомы, нават калі знешне ўсё больш-менш наладзілася.

Таму гэтым разам запрашаем вас разам з псіхолагамі пагаварыць пра нявызначанасць як кантэкст жыцця пасля вызвалення.

Абмяркуем ⤵️

🟣 як нявызначанасць уплывае на псіхіку
🟣 чаму яна так знясільвае
🟣 дзе шукаць адчуванне ўстойлівасці, калі знешніх гарантый няма
🟣 якія ўнутраныя і знешнія рэсурсы дапамагаюць захоўваць апору і рухацца далей


✏️ Каб далучыцца, дастаткова пакінуць кантакт у кароткай форме рэгістрацыі.

*Прыйсці можна незалежна ад таго, ці былі вы на папярэдніх сустрэчах.

Дата: 7 кастрычніка
Час: 18:00 па Варшаве
Фармат: анлайн

Будучыню немагчыма прадсказаць. Але можна навучыцца стаяць на нагах і тады, калі наперадзе шмат невядомага.

Прыходзьце самі і запрашайце блізкіх 💞
  • 🔥 5
  • 👍 1
  • 🫡 1
More from @volnyjaa
  1. Oct 9, 2026Вераніка Станкевіч пакідае пасаду каардынатаркі Volnyja ў сувязі з прызначэннем на пасаду…
  2. Oct 5, 2026Volnyja і BYSOL запускаюць маштабнае даследаванне пра беларускую салідарнасць! “Мы верым,…
  3. Oct 1, 202616 верасня 2026 года 25 палітвязняў былі вызваленыя і дэпартаваныя. Частка групы засталася…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →