Пазнаёміўся і даў інтэрв’ю незалежнаму журналісту Скоту Дугласу Джэйкабсену (Scott Douglas Jacobsen), які супрацоўнічае з шэрагам міжнародных медыя.
Падчас размовы расказаў пра дзейнасць Беларускай супольнасці ва Украіне, становішча беларусаў, якія знайшлі прытулак ва Украіне, і праблемы, з якімі яны сутыкаюцца. Таксама закранулі тэму беларускіх добраахвотнікаў, якія разам з украінцамі змагаюцца за свабоду і незалежнасць Украіны, а таксама нашу працу па захаванні гістарычнай памяці і ўшанаванні герояў.
Для мяне важна, каб голас беларусаў, якія падтрымліваюць Украіну, быў пачуты ў міжнароднай медыяпрасторы. Мы павінны расказваць свету пра нашу супольнасць, нашую барацьбу і салідарнасць беларускага і ўкраінскага народаў.
Дзякуй за цікавасць да Беларусі і беларусаў ва Украіне!
Вільна Білорусь
Post #25992
2.36K
