Лукашэнка заклікаў Арменію не спяшацца з пераарыентацыяй на Еўрапейскі саюз і паставіў пад сумнеў, ці зможа еўрапейскі рынак замяніць Ерэвану гандаль у рамках ЕАЭС.
На пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Мінску ён прапанаваў Ніколу Пашыняну спачатку разлічыць, куды і ў якіх аб'ёмах Арменія зможа прадаваць каньяк, гародніну і садавіну.
Паводле Лукашэнкі, Ерэвану не варта «ставіць воз наперадзе каня», прымаючы палітычныя рашэнні без ацэнкі іх эканамічных наступстваў.
Аднак за эканамічнымі аргументамі стаіць больш шырокі палітычны канфлікт: Арменія ўсё больш дыстанцуецца ад структур, звязаных з Расіяй, і развівае адносіны з ЕС.
Для ЕАЭС магчымы далейшы адыход Ерэвану стаў бы сур'ёзным сігналам аслаблення расійскай інтэграцыйнай мадэлі.
Таму спрэчка пра тое, хто будзе купляць армянскі каньяк, на самай справе адлюстроўвае значна больш сур'ёзнае пытанне — наколькі далёка Арменія гатовая адысці ад расійскай сферы ўплыву і якой будзе цана гэтага развароту і ці следам за Арменіяй пойдуць іншыя?!
Post #25712
2.2K
