👍Жыхар Барысава заўважыў у Viber-групе дыскаўнтэра «Святлафор» у вёсцы Гора аб’явы пра вярбоўку на вайну ў розныя падраздзяленні МА РФ, у тым ліку ў штурмавыя атрады.
Музыка-аранжыроўшчык Сямён Сямёныч распавёў пра гэта ў TikTok. Спачатку ён паведаміў адміністратарам групы, але, не ўбачыўшы рэакцыі, перадаў інфармацыю праз чат-бот міліцыі.
Пасля гэтага да мужчыны прыязджалі супрацоўнікі міліцыі і апытвалі яго наконт паведамлення. Неўзабаве аб’явы пра вярбоўку з групы зніклі.
Post #25713
2.54K
