TGViewer
Volny Belarus Volny Belarus @volny_bel · 1.69K subscribers
Post #25727 2.17K
МЗКЦ працягвае працаваць на расійскі ВПК да 2029 года

Беларускі завод МЗКЦ заключыў кантракт з маскоўскім АТ «Оборонительные системы» на пастаўку 20 шасі МЗКТ-8021-021, а таксама па пяць шасі МЗКТ-8022-021 і МЗКТ-80211-021.

Спецыялізаваныя шасі сямейства МЗКТ-8021/8022 распрацоўваліся для размяшчэння элементаў зенітна-ракетнага комплексу «Печора-2М», а таксама выкарыстоўваліся як платформы для сістэм супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйных станцый.

Тэрмін выканання кантракта вызначаны да 2029 года.Пры гэтым МЗКЦ ужо знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза, ЗША, Вялікабрытаніі, Канады і іншых дзяржаў за падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны. У 2024 годзе прадпрыемства экспартавала ў Расію сотні вагонаў ваеннай тэхнікі а ў 2025-м гэтыя пастаўкі працягнуліся.

Такім чынам, беларускі завод застаецца часткай вытворчай сістэмы, якая забяспечвае расійскі ВПК. Новы кантракт да 2029 года паказвае, што, нягледзячы на міжнародныя санкцыі, Мінск і Масква працягваюць паглыбляць ваенна-прамысловае супрацоўніцтва.
More from @volny_bel
  1. Oct 5, 2026Юридические основания для агрессии против стран Балтии готовы? Фашизм - не побеждён! Для о…
  2. Oct 5, 2026🦠 У Расіі расследуюць загадкавую смерць 28-гадовай супрацоўніцы Іркуцкага супрацьчумнага…
  3. Oct 5, 2026Расійскі дрон ударыў па цывільным турэцкім судне ў Чорным моры: ёсць загінулы і параненыя…
  4. Oct 5, 2026За короткое время беларусы спасли приют собак ❤️🤝🐶 Быть добру👍
  5. Oct 5, 2026⁉️Ігар Пасноў жывы Сілавікі рэжыму лукашэнкі паказалі сення відэа з лекарам, але не зразум…
  6. Oct 5, 2026Беларускай восені ў ленту🍁🍃🍂
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →