😢 У Маскве сілавікі затрымалі дзясяткі людзей на ўзгодненым мітынгу КПРФ, які сабраў каля 2 тысяч удзельнікаў.
Людзі скандавалі: «Мы хочам свабоды!», «Не рэпрэсіям!» і «Свабоду палітычным зняволеным!».
Удзельнікі таксама выступалі супраць блакаванняў і абмежаванняў з боку Раскамнагляду.Пасля крыкаў «Далоў цара!» паліцыя пачала выводзіць актывістаў з калоны і саджаць іх у аўтазакі.
Чарговыя затрыманні на ўзгодненай акцыі ў РФ толькі паказваюць, наколькі вузкімі ў Расіі сталі межы дазволенага публічнага пратэсту.
Post #25708
2.27K