Палымяны інтарэс беларускай прапаганды да Сейма Латвіі
Навошта беларуская прапаганда «вазбудзілася» праз сённяшнія выбары ў Латвіі?!
На фоне сённяшняніх парламентскіх выбараў у Латвіі прарасійскія медыярэсурсы ў Беларусі істотна актывізавалі сваю рыторыку. Полымя агітацыі распальваецца з мэтай прасунуць наратывы пра «недэмакратычнасць» краін Балтыі і нібыта дыскрымінацыю рускамоўнага насельніцтва.
Акрамя таго, праз інфармацыйны ціск прапаганда імкнецца падтрымаць лаяльныя да Масквы і Мінска папулісцкія сілы, ствараючы для ўнутранага спажыўца ілюзію маючага адбыцца «пацяплення» ва ўзаемаадносінах.
Дэмакратычны электаральны працэс у суседняй краіне прапагандыстамі стаў выкарыстоўвацца для выстаўлення заходняй палітычнай сістэмы ў выглядзе «хаосу», каб умацаваць толькі уласны аўтарытарны кантроль .
Post #25688
1.22K
