🇱🇹 У Віленскім павеце і Укмерге раніцай абвясцілі жоўты ўзровень паветранай небяспекі праз магчымую пагрозу беспілотніка.
Паводле літоўскіх уладаў, у небе маглі выявіць невядомы аб'ект, пасля чаго ў паветра падняліся знішчальнікі. Аб'ект мог увайсці ў паветраную прастору Літвы з боку Беларусі, аднак яго паходжанне яшчэ ўдакладнялася.
Пазней паветраную небяспеку адмянілі, а жыхароў заклікалі захоўваць асцярожнасць і сачыць за афіцыйнымі паведамленнямі.
Post #25684
2.12K

