🇺🇸🤝🇨🇳 США і Кітай — ад «супернікаў» да дружбы?
Дональд Трамп і Сі Цзіньпін сустрэліся ў Белым доме, дзе абмяркоўваюць гандаль, Тайвань, вайну ва Украіне, Блізкі Усход і развіццё штучнага інтэлекту.
Сі заклікаў Вашынгтон і Пекін пазбягаць канфрантацыі, захоўваць дыялог і развіваць супрацоўніцтва.
А ў знак пацяплення адносінаў Кітай паабяцаў адправіць у заапарк Атланты двух панд — Пін Піна і Фу Шуан, назваўшы іх «пасланцамі дружбы». 🐼🐼❤️
Трамп, у сваю чаргу, заявіў пра моцныя асабістыя адносіны з Сі і назваў іх сустрэчу важнай для будучыні дзвюх краін. Пакуль вялікая геапалітыка абмяркоўваецца за сталом, сімвал магчымай «дружбы» ўжо выглядае вельмі міла — 🐼❤️🐼.
Post #25417
2.09K