🔥ЗША абвясцілі расійскую плацежную сістэму A7 транснацыянальнай злачыннай арганізацыяй і ўвялі супраць яе санкцыі.
Паводле Мінфіна ЗША, кампанія дапамагала расійскаму бізнесу абыходзіць заходнія санкцыі. Плацежная сістэма A7 («А7») — расійская сістэма міжнародных разлікаў і плацяжоў для бізнесу, якая выкарыстоўваецца для здзяйснення трансмежавых транзакцый і правядзення фінансавых аперацый.
A7 выкарыстоўвала больш за 70 падстаўных кампаній у розных краінах для пераводу сродкаў.
Пра дзейнасць схемы раней паведамлялі The New York Times і Financial Times. Амерыканскія ўлады заявілі, што меры накіраваныя на спыненне абыходу санкцый Расіяй.
Post #25666
2.27K
