🚄 Рэжымы ў Беларусі і Расіі дамовіліся па высакахуткаснай чыгунцы
1 кастрычніка Беларусь і Расія падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве высакахуткаснай чыгункі Масква — Мінск.
Расійскія чыгункі пачнуць папярэдняе тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне праекта.Працягласць магістралі плануецца каля 700 км.Чакаецца, што цягнік будзе пераадольваць адлегласць паміж сталіцамі крыху больш чым за тры гадзіны замест цяперашніх васьмі.
Дакумент падпісалі міністры транспарту Беларусі і Расіі Аляксей Ляхновіч і Андрэй Нікіцін.
Post #25659
2.36K
