TGViewer
Беларуская афіша 🗓️ Беларуская афіша 🗓️ @vilnius_belarus · 1.29K subscribers
Post #1886 173
🎭 Запрашаем на тэатральна-музычную імпрэзу прысвечаную Ночы (не)расстраляных паэтаў

ТРЫ ЧАСТКІ, ТРЫ МАСТАЦКІЯ ПРАСТОРЫ, АДНА ГІСТОРЫЯ:

▫️ПРЫСУД — тэатралізаваная рэканструкцыя пасяджэння НКУС, прысвечанага вынясенню смяротных прысудаў беларускай інтэлігенцыі.

▫️ПАЭЗІЯ — сцэнічнае ўвасабленне паэмы Анатоля Вольнага «Кастусь Каліноўскі».

▫️ПЕСЬНЯ — жывая музыка на вершы расстраляных паэтаў і сучасныя беларускія песні, у якіх мінулае перагукаецца з сённяшнім днём.

«Будзем песьняй мінуўшчыну біць» — гэта мастацкае асэнсаванне трагедыі беларускай інтэлігенцыі і яе водгуку ў лёсе наступных пакаленняў. Гэта гісторыя пра людзей, чые жыцці абарваліся, але чые творы засталіся. Пра словы, якія перажылі сваіх аўтараў. І пра новыя пакаленні, якія зноў шукаюць адказы на пытанні, што некалі стаялі перад іх папярэднікамі.»

📅 29 кастрычніка 2026, чацвер
🕕 18:00
(дзверы адчыняюцца ў 17:30)
📍 MROJ-HALL TEATRAS
Gedimino pr. 45, Вільнюс


🎟 Уваход вольны, каб забраніраваць месца, аформіце бясплатны квіток па спасылцы
  • 👍 3
More from @vilnius_belarus
  1. Oct 15, 2026«Чужыя сярод сваіх»: лекцыя пра інвазіўныя віды Чаму баршчэўнік захоплівае цэлыя палі, а з…
  2. Oct 14, 2026Дзіцячая праграма PRADMOVA ў Вільні 🧸 17 кастрычніка ў Беларускай школцы ў Вільні (Vilnia…
  3. Oct 14, 2026The End of Liberty Street | Exhibition Выстава-дасьледаваньне вуліц зь імем Свабоды: дзе п…
  4. Oct 10, 2026📚У Вільні пройдзе ІІ частка фестывалю PRADMOVA. Праграма 16–18 кастрычніка Вільня стане д…
  5. Oct 9, 2026CCAP Film Camp: фінальны паказ фільмаў Сем дзён кінематаграфісты з Беларусі, Швецыі, Даніі…
  6. Oct 6, 2026Як будаваць масты паміж супольнасцямі? Шукаеш сваіх людзей у Вільні? Маеш ідэю, але бракуе…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →