CCAP Film Camp: фінальны паказ фільмаў
Сем дзён кінематаграфісты з Беларусі, Швецыі, Даніі, Вялікабрытаніі і Літвы працавалі разам у Вільнюсе і Вісагінасе. Галоўнай базай стала арт-рэзідэнцыя Taškas.
11 кастрычніка кароткаметражныя фільмы, створаныя за адзін тыдзень, упершыню ўбачаць гледачы. Пасля паказу будзе размова з аўтарамі і ментарамі кэмпа.
Праграма CCAP рэалізуецца CreateCulture у партнёрстве з Smart Coop Sweden пры фінансаванні Шведскага інстытута.
📅 11 кастрычніка (нядзеля) ў 19:00
📍 Pasaka Senamiestyje, Šv. Ignoto g. 4/3, Вільнюс
🎟 Уваход вольны, патрэбная рэгістрацыя
Post #1874
443

- ❤ 1
- 👍 1