Як будаваць масты паміж супольнасцямі?
Шукаеш сваіх людзей у Вільні? Маеш ідэю, але бракуе каманды? Або ўжо ўдзельнічаеш у ініцыятыве і хочаш наладзіць сувязі з іншымі?
Запрашаем на прэзентацыю кнігі Міхаіла Волчака пра супольнасці «Сацыятэхніка. Пачаткі» і размову пра тое, як захоўваць карысны досвед і адкрываць прастору для новых ідэй.
Пагаворым пра тое, як:
зрабіць малыя ініцыятывы больш бачнымі;
дзяліцца досведам, захоўваючы самастойнасць;
перайсці ад размоў да сумеснай справы;
знаходзіць энергію, клапоцячыся пра сябе і каманду.
А таксама — што з гэтага досведу можа спатрэбіцца нам сёння ў дыяспары.
📅 31 кастрычніка 2026
🕝 14:30–16:30
📍 Вільня, прастора «Золак», Vytenio g. 50d
📖 Пра кнігу: book.talash.by
Хочацца зазірнуць у кнігу да сустрэчы? Аўтар адкрыў два фрагменты:
• Уводзіны: https://talash.by/be/sacjatechnika-paczatki-introduction
• Першая тэма: https://talash.by/be/sacjatechnika-paczatki-topic-1
Post #1873
447

- 🔥 3
- 👍 1