📌 Віцебскі крымінальны вышук прапанаваў жанчыне за мяжой напісаць распіску, што яна не вернецца ў Беларусь
Пра амаль анекдатычны выпадак «Віцебскай Вясне» на ўмовах ананімнасці расказала віцяблянка, якая атрымала некалькі паведамленняў ад супрацоўніка беларускага крымінальнага вышуку ў сацыяльных сетках.
Жанчыне прапанавалі напісаць «распіску» пра тое, дзе яна цяпер жыве і што не збіраецца вяртацца на радзіму. Потым трэба было сфатаграфавацца з гэтым «дакументам» і даслаць здымак аўтару прапановы.
Паводле слоў супрацоўніка, гэта нібыта дазволіла б «прыпыніць» крымінальную справу, заведзеную супраць яе за «абразу прадстаўніка ўлады».
Таксама супрацоўніка МУС цікавілі звесткі пра сям’ю віцяблянкі і яе планы на бліжэйшую будучыню.
Фотаздымак Барыс Хмельны / «Медыязона. Беларусь»
Post #36786
929

- 🤡 17
- 😁 10
- 🖕 3
- 😡 3