TGViewer
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі Вясна / Правы чалавека ў Беларусі @viasna96 · 9.56K subscribers
Post #36765 1.34K
🎧 "ААН на зразумелай мове". Група незалежных экспертаў па Беларусі — новы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"

У новым выпуску спецсезона "ААН на зразумелай мове" у падкасце "Вясна прыйдзе" вядучая Кацярына і юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнёва разбіраюць складаныя юрыдычныя баталіі на трыбуне ААН простай і даступнай мовай.

Хто такая Група незалежных экспертаў па Беларусі і чым яна займаецца?

Створаная ў 2024 годзе (але мае важную перадгісторыю), Група закліканая фіксаваць парушэнні правоў чалавека ў Беларусі з 1 траўня 2020 года. Прычым гэтыя парушэнні, згодна з высновамі ААН,"могуць з'яўляцца злачынствамі супраць чалавечнасці".

Ужо некалькі гадоў гэты міжнародны механізм рыхтуе даклады і выступае на інтэрактыўных дыялогах у Жэневе. На гэтых жа сесіях слова даецца і прадстаўніцы ўладаў Беларусі Ларысе Бельскай. Яна традыцыйна называе Групу "непатрэбнай" і створанай "на грошы заходніх спонсараў".

Але ці так усё адназначна на міжнароднай арэне?

Слухайце выпуск на розных падкаст-пляцоўках:

Apple podcasts | Spotify | Castbox | Youtube
  • ❤ 20
  • 👍 4
  • 🙈 4
More from @viasna96
  1. Oct 12, 2026⚽️ Праваабаронцы ў Варшаве правялі першы спартовы турнір "Футбол за жыццё" У Сусветны дзен…
  2. Oct 12, 2026📄 Беларускія праваабаронцы: «Улады становяцца ўсё менш пераборлівымі ў метадах ціску» 12…
  3. Oct 12, 2026📌 «За ім быў пастаянны кантроль»: былы палітвязень расказаў пра ціск на Васіля Прохарава…
  4. Oct 12, 2026🗣 «Які ты цар, калі не можаш нікога караць смерцю?» Валянцін Стэфановіч — пра тое, чаму ў…
  5. Oct 12, 2026Старонку французскай праваабаронцы Катрын Баўрэ дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» М…
  6. Oct 12, 2026🤬 Палітзняволеную Вольгу Брыцікаву ў траўні змяшчалі ў ШІЗА Паводле інфармацыі праваабаро…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →