🤬 Палітзняволеную Вольгу Брыцікаву ў траўні змяшчалі ў ШІЗА
Паводле інфармацыі праваабаронцаў "Вясны", напрыканцы траўня палітзняволеную актывістку незалежнага прафсаюзнага руху Вольгу Брыцікаву змяшчалі ў штрафны ізалятар гомельскай калоніі № 4 на сем сутак.
Прычына спагнання невядомая. Пры гэтым адміністрацыя калоніі парушыла працэдуру: перад змяшчэннем у ШІЗА Вольгу не агледзеў лекар.
Нагадаем, Вольга — былая старшыня незалежнага прафсаюза "Нафтан". Жанчына адпрацавала на прадпрыемстве 16 гадоў і праз сваю пазіцыю была звольненая.
Post #36769
1.27K

- 🤬 42
- 😢 5
- ❤ 4
- 👎 1