📌 Воркшоп у Кракаве "Ад Ірана да Беларусі: як смяротнае пакаранне становіцца палітычным інструментам"
Смяротнае пакаранне ў аўтарытарных рэжымах можа быць не толькі мерай крымінальнага пакарання, але і інструментам палітычнага ціску на апанентаў, журналістаў і актывістаў.
Сёння, 9 кастрычніка, у межах Тыдня супраць смяротнага пакарання пра гэта пагаворыць Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі».
У праграме:
🔹 кароткая лекцыя пра выкарыстанне смяротнага пакарання супраць палітычных апанентаў у розных краінах;
🔹 адкрытая дыскусія пра сітуацыю ў Беларусі і рызыкі выкарыстання смяротнага пакарання як інструмента рэпрэсій;
🔹 квіз пра смяротнае пакаранне ў Беларусі і свеце з прызамі — мерчам кампаніі.
🕖 Пачатак: 19:00
📍 Адрас: Кракаў, ul. Mikołajska 4/6
З поўным спісам мерапрыемстваў можна азнаёміцца па спасылцы 👉 https://dp.spring96.org/be/news/121292
Post #36740
762

- ❤ 11
- 👍 5
- 💯 1