05.12 (нядзеля) вас чакае "СТАРАЖЫТНАЯ СТАРАЖОЎКА"!
Падчас гэтай экскурсіі мы апынемся ў найцікавым старажытным прадмесьці.
Вас чакаюць нямецкі бункер, Старосьцінская слабада і нобелеўскія лаўрэаты са Старажоўкі, а таксама дом зь вежачкай і завод Гатоўскага, дзе пякуць знакаміты "Нарачанскі". Мы прыйдзем да царквы Сьв. Марыі Магдалены і пагутарым пра зруйнаваныя старажоўскія могілкі, пабываем каля старажытнай ракі Пярэспы, на беразе якой стаяў легендарны млын Мянеска, пабачым вайсковыя могілкі І сусьветнай вайны, узгадаем фарфоравы завод, а таксама пазнаёмімся з гістарычным архівам Беларусі.
Маршрут: помнік Пушкіну – царква Сьв. Марыі Магдалены – Старавіленскі тракт – вул. Веры Харужай – вул. Крапоткіна
Адлегласьць: 3484 крокі
Сустракаемся ў 14.00 ля помніку Пушкіну.
Post #2904
489
