TGViewer
VANDRVM VANDRVM @vandrvm · 6.52K subscribers
Post #2903 284
04.12 (субота) вас чакае "СТАРАСЬВЕЦКІ ПРАМЕНАД"!

Падчас гэтай экскурсіі мы зьдзейсьнім старасьвецкі праменад у менскае мінулае.

Я распавяду вам пра забаўкі гімназістак пані Рэйман і скульптуры без пастаментаў, пра амаль рэалізаваны праект новага галоўнага праспекта, зэканомлены шпіль і сьляды Алімпіяды-80; вы пачуеце аповед пра менскую Афрыку, прыгодніцкі Першы Ўсебеларускі зьезд, а пасьля мы будзем дасьледваць Дом афіцэраў, будаўніцтва якога калісьці абурыла ажно Троцкага ў Мексіцы, і галоўны ўваход у які застаецца найвялікай таямніцай.

Маршрут: Прывакзальная пл. – Міхайлаўскі сквер – вул. Кірава – вул. Карла Маркса – Дом афіцэраў

Адлегласьць: 2588 крокаў

Сустракаемся ў 14.00 ля ўваходу ў краму "Мегатоп", вул. Кірава, 1.
More from @vandrvm
  1. Oct 15, 202605.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ"! Маршрут:…
  2. Oct 14, 202621.11 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ"! М…
  3. Oct 13, 2026Сябры, а ці ведалі вы, што самы лепшы падарунак – гэта падарожжа? Дарыце мае экскурсіі па…
  4. Oct 13, 202626.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ДЫЯМЕНТЫ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ"! Маршрут…
  5. Oct 12, 202625.12 (пятніца) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "КАЛЯДНЫЯ СКАРБЫ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ"! М…
  6. Oct 11, 202618.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →