TGViewer
VANDRVM VANDRVM @vandrvm · 6.52K subscribers
Post #2748 412
13.11 (субота) вас чакаюць "ПРЫГОДЫ МЕНСКІХ ШКАЛЯРОЎ"!

Гэтая экскурсія дазволіць вам сесьці за парты менскіх навучальных устаноў XVIII - пач. ХХ стст.

Таямнічыя езуіцкія школа і калегіюм, мужчынскія і жаночыя гімназіі, рэальныя вучэльні, камерцыйная вучэльня, мужчынская і жаночая духоўныя семінарыі, габрэйскія навучальныя ўстановы і ня толькі – у Менску цягам стагодзьдзяў вучылі цікава і вельмі разнастайна!

Мы пабываем з вамі ля будынкаў, у якіх калісьці знаходзіліся менскія адукацыйныя ўстановы, пагутарым пра іх гісторыю і лёс, узгадаем безьліч цікавых і сьмешных выпадкаў з жыцьця менскіх шкаляроў розных стагодзьдзяў.

Маршрут: плошча Свабоды – вуліца Леніна – вуліца Карла Маркса – вуліца Кірава.

Адлегласьць: 2797 крокаў.

Сустракаемся ў 14.00 ля ўваходу ў Катэдру, пл. Свабоды, 9.
More from @vandrvm
  1. Oct 15, 202605.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ"! Маршрут:…
  2. Oct 14, 202621.11 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ"! М…
  3. Oct 13, 2026Сябры, а ці ведалі вы, што самы лепшы падарунак – гэта падарожжа? Дарыце мае экскурсіі па…
  4. Oct 13, 202626.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ДЫЯМЕНТЫ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ"! Маршрут…
  5. Oct 12, 202625.12 (пятніца) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "КАЛЯДНЫЯ СКАРБЫ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ"! М…
  6. Oct 11, 202618.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →