TGViewer
VANDRVM VANDRVM @vandrvm · 6.51K subscribers
Post #2746 484
14.11 (нядзеля) вас чакаюць "ТАЯМНІЦЫ КАТАЛІЦКІХ СЬВЯТЫНЯЎ"!

Падчас гэтай экскурсіі пагутарым пра каталіцтва на Беларусі агулам і менскія каталіцкія сьвятыні ў прыватнасьці.

Калі каталіцтва прыйшло на беларускія землі? Якія каталіцкія абразы на Беларусі найбольш вядомыя? Хто яны - беларускія каталіцкія сьвятыя? А таксама - калі, дзе і па чыёй замове быў пабудаваны першы менскі касьцёл? Колькі касьцёлаў і кляштараў было ў Менску? Адказы на гэтыя пытаньні вы пачуеце падчас экскурсіі.

Падчас наведваньня касьцёлу Сьвятых Сымона і Алены і Архікатэдральнага касьцёлу Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі вас чакае аповед пра каталіцкую сакральную архітэктуру, сьвяты, традыцыі, сімволіку, фрэскі і арганы. А яшчэ ў Катэдры мы спусьцімся ў таямнічую пахавальную крыпту XVIII стагодзьдзя!

Таксама мы пабачым і пагутарым пра адзіны ў Менску дом пад гербам, палац Чапскіх, вуліцы Зборавую і Філіцыянаўскую, і пра шмат што яшчэ.

Маршрут: Чырвоны касьцёл - прасьпект Незалежнасьці - Гарадзкі Вал - вуліца Інтэрнацыянальная - Катэдра.

Адлегласьць: 2216 крокаў.

Сустракаемся ў 14.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхаіла.
More from @vandrvm
  1. Oct 16, 202618.10 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)…
  2. Oct 16, 2026Сябры, замаўляйце мае вандроўкі па Мінску і Беларусі! Для сябе, сяброў, родзічаў, калег і…
  3. Oct 15, 202605.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ"! Маршрут:…
  4. Oct 14, 202621.11 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ"! М…
  5. Oct 13, 2026Сябры, а ці ведалі вы, што самы лепшы падарунак – гэта падарожжа? Дарыце мае экскурсіі па…
  6. Oct 13, 202626.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ДЫЯМЕНТЫ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ"! Маршрут…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →